Ісраэль Шохат: ізраільскі палітык

Ісраэль Шохат (па-габрэйску: ישראל שוחט‎; 1886, Лыскаў, Гарадзенская губэрня — 1961, Тэль Авіў, Ізраіль) — жыдоўскі сіяніст, заснавальнік Бар-Гіёры і Ха-Шамэру, дзьвюх папярэдніц Узброеных сілаў Ізраілю.

Ісраэль Шохат
Ісраэль Шохат: ізраільскі палітык
Дата нараджэньня 30 студзеня 1886(1886-01-30)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 ліпеня 1961(1961-07-07) (75 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак публіцыст, палітык

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў заможнай сям’і земляўласьніка Дова Шохата і Таўбы Гаркаві. Зь юнацтва браў удзел у сіянісцкім сацыялістычным руху. У Горадні стаў адным з заснавальнікам аддзелу Паалей-Цыёну, а пасьля Кішынёўскага пагрому арганізаваў жыдоўскую самаабарону.

Адукацыю атрымаў у Варшаўскай камэрцыйнай вучэльні і ў сельскагаспадарчай школе ў Кале. З 1904 пачаў вывучэньне аграноміі ў Нямеччыне, але ўжо праз тры месяцы разам з братам Эліэзэрам(d) зьехаў у Палестыну. Працаваў на палёх і ў садох Пэтах-Тыквы, пасьля пераехаў у Рышон-ле-Цыён, дзе пазнаёміўся з Аляксандрам Зайдам.

Пераехаўшы ў Ерусалім, працаваў чысьцільшчыкам абутку пры Яфскай браме, пасьля з прычыны благога здароўя пакінуў фізычную працу і стаў памочнікам Ісраэля Белкінда. У 1906 сабраў падпольную групу, у якую набіраў людзей з новапрыбылых у Яфу аліянтаў. Сярод іх ён сустрэў 20-гадовага Давыда Бэн-Гурыёна, а пазьней дабіўся ягонага абраньня старшынём мясцовай філіі Паалей-Цыёну.

У 1907 року Ісраэль Шохат з Іцхакам Бэн-Цьві сталі дэлегатамі VIII Сусьветнага сіянісцкага кангрэсу ў Гаазе, па вяртаньні адкуль заснавалі «Бар-Гіёру» — падпольную ваенізаваную арганізацыю, накіраваную на збройнае змаганьне дзеля стварэньня жыдоўскай дзяржавы.

У траўні 1908 року ажаніўся з Маняй Вільбушэвіч, і ў верасьні сям’я пераехала ў Сэжэру, дзе заняліся падрыхтоўкай баевікоў. Тут у іх нарадзіўся першынец Гідэон. У наступным годзе Ісраэль Шохат пераўтварыў арганізацыю ў «Ха-Шамэр», асноўнай задачай якой было стварэньне і бясьпека новых аддаленых калёніяў у Палестыне. Аднак ейнае заснаваньне супала з сканчэньнем Другой аліі, калі колькасьць эмігрантаў стала перавышаць колькасьць прыбылых. Перакананы, што дарога да незалежнасьці ізраільскай дзяржавы ляжыць у рэвалюцыі младатуркаў, Ісраэль і Маня Шохаты зьехалі ў Стамбул, дзе Ісраэль пачаў вывучаў права ва ўнівэрсытэце.

У 1914 року Асманская імпэрыя ўступіла ў I сусьветную вайну. Турэцкія ўлады зь недаверам ставіліся да палестынскіх жыдоў, асабліва з расейскімі нацыяналістычнымі поглядамі; калі ў Шохатаў знайшлі зброю, падрыхтаваную для «Ха-Шамэру», іх дэпартавалі ў анаталійскае места Бурсу. Тут у 1916 року ў іх нарадзілася дачка Ганна.

У 1919 року Шохаты вярнуліся ў Палестыну, дзе абодва ўступілі ў працоўную партыю Давыда Бэн-Гурыёна Ахдут-ха-Авода. Ісраэль сьпярша працаваў на зямлі ў Кфар-Гіладзі, займаўся адвакацкай практыкай, пасьля заняўся стварэньнем Працоўнага батальёну і арганізацыяй абароны Галілеі. У часе бунтаў 1921 року Ісраэль Шохат браў актыўны ўдзел у абароне Тэль-Авіву і Яфы.

У 1921—1926 роках уваходзіў у склад Жыдоўскай нацыянальнай рады. Браў удзел у стварэньні спартовага таварыства «Хапаэль». У 1930-х, пасьля працяглага канфлікту з Усеагульнай арганізацыяй працоўных Ізраілю, сышоў з палітыкі.

Пасьля стварэньня Ізраільскай дзяржавы стаў юрыдычным дарадцам Міністэрства паліцыі.

Памёр у 1961 року, пахаваны ў Кфар-Гіладзі побач з жонкай.

Крыніцы

Tags:

ІзраільІўрытГарадзенская губэрняЛыскаўСіянізмТэль Авіў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Групавы сэксПавал ДураўПарнаграфія ў сецівеГукБеларуская Народная РэспублікаЮры БеленькіНаша НіваАпавядальны сказАнгельская моваКонрадУсяслаў ЧарадзейПацукEBayДзед ТалашУкраінаАляксандар ЦішкевічДзьмухавецКастусь ГубарэвічВугорская моваVirusTotalСурвэткаЯўгенія ЯнішчыцАлесь ЗайкаЖуавы сьмерціКараман (імя)Каса (анатомія)Быў. Ёсьць. БудуМенскі мэтрапалітэнСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаТрстэнікЯлоўкаМенскПапугаепадобныяТаджыцкая моваМіхась РудкоўскіМаксім ТанкПераклады Бібліі на беларускую мовуГедбудШатляндыяАлесь РазанаўГенадзь КарпенкаПесьняКрысталь БойдПацук шэрыВойска Рымскай імпэрыіЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаДанута БічэльСпарышN.R.M.Вадзім БолбасМэдаль Францішка Скарыны30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)КрумкачВагінальны сэксМэдыяВікіГарнастайДразды (гурт)Ядзернае паліваЯн ЧыквінВалерыя КуставаМікола КупрэеўПарнафільм у ФранцыіСтарабеларуская моваЛёвэнПалітыкІндыяГенадзь ПашкоўГісторыя Вільні🡆 More