Інстытут Тэхналёгіі Мэталаў

30°16′16″ у. д. / 53.91444° пн. ш.

30.27111° у. д. / 53.91444; 30.27111

Інстытут тэхналёгіі мэталаў (наркам. Інстытут тэхналогіі металаў) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў кастрычніку 1970 году ў якасьці Магілёўскага аддзяленьня Фізыка-тэхнічнага інстытуту (ФТІ).

Інстытут тэхналёгіі мэталаў
рас. Институт технологии металлов
Абрэвіятура ІТМ
Дата ўтварэньня 6 кастрычніка 1970 (53 гады таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка кіраваньня ўтварэньнем стопкаў мэталаў
Месцазнаходжаньне Магілёў, Ленінскі раён, вул. Бялыніцкага-Бірулі, д. 11
Афіцыйныя мовы расейская
Кіраўнік Аляксандар Бранавіцкі
Намесьнік па навуковай працы Уладзімер Груша
Навуковы сакратар Уладзімер Пумпур
Загаднік лябараторыі кінэтыкі крышталізацыі Яўген Маруковіч
Асноўныя асобы Валер Ільлюшэнка, Юры Лебядзінскі, Уладзімер Беўза і Ўладзімер Стацэнка
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Сайт itm.by
Колішняя назва Магілёўскае аддзяленьне Фізыка-тэхнічнага інстытуту (да 1992 г.)

На 2018 год уваходзіў у Аддзяленьне фізыка-тэхнічных навук Акадэміі. Ажыцьцяўляў:

  • распрацоўку тэарэтычных асноваў кіраваньня ходам утварэньня будовы і ўласьцівасьцяў мэталаў і стопкаў пры іх крышталізаваньні і зацьвердзяваньні;
  • дасьледаваньне цеплафізыкі і гідрадынамікі адмысловых відаў ліцьця;
  • стварэньне новых матэрыялаў з адмысловымі ўласьцівасьцямі і рэсурсазьберагальных спосабаў іх атрыманьня, апрацоўкі і ўмацаваньня;
  • распрацоўку спосабаў атрыманьня высокаякасных ліцейных вырабаў з другасных рэсурсаў.

Сумесныя распрацоўкі зь Інстытутам вялі Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт і 9 установаў у 7 дзяржавах:

  • 4 дзяржавах Азіі — Індыя (ТАА «Высокаэнэргетычныя батарэі», Пэрунгудзі, штат Тамілнад), Іран (Іранскі інстытут навукі і тэхналёгіяў), Кітай (Інстытут сілавых крыніцаў тока), Паўднёвая Карэя (Карэйскі інстытут матэрыялаў, Карэйскі інстытут машынаў і матэрыялаў, Карэйскі інстытут прамысловых тэхналёгіяў);
  • 3 дзяржавах Эўропы — Польшча (Інстытут ліцьця, Кракаў), Расея (Маскоўскі інстытут ліцьця і стопкаў), Украіна (Фізыка-тэхналягічны інстытут мэталаў і стопкаў).

Падразьдзяленьні

На 2018 год Інстытут тэхналёгіі мэталаў улучаў:

  • 6 лябараторыяў — 1) кінэтыкі крышталізацыі, 2) кантактнага цеплаабмену, 3) мадыфікаваньня сплаваў, 4) паверхневых зьяваў, 5) бесьперапынна-цыклічнага ліцьця, 6) мэталаў і сплаваў;
  • 2 аддзелы — 1) інавацыяў і навукова-тэхнічных распрацовак, 2) тэхнічны.

Таксама Інстытут тэхналёгіі мэталаў ажыцьцяўляў набор у:

Спадарожна Інстытут тэхналёгіі мэталаў вырабляў на сваім абсталяваньні: гільзы цыліндраў для фарсаваных рухавікоў; загатоўкі прастакутнага, круглага і складанага папярэчнага профілю з чыгуну і стопкаў на аснове медзі; полыя адліўкі з чыгуну і стопкаў на аснове медзі; бімэталічныя загатоўкі; адліўкі з нанаструктурным эўтэктычным крэмнам; адліўкі з ультрадробнадыспэрснай будовай; скульптурныя працы з бронзы і алюміну ў выглядзе арыгінальных прызоў, сувэніраў, барэльефаў, статуэтак і памятных дошак; устаноўкі электрашлакавага пераплаву; устаноўкі бесьперапыннага гарызантальнага ліцьця; канальныя печы для плаўкі латуні і бронзы; лініі бесьперапыннага ліцьця хлёрыстамеднай стужкі; крышталізатары са струмянёвай сыстэмай ахаладжэньня для ўстановак бесьперапыннага ліцьця мэталаў і стопкаў. Таксама Інстытут аказваў наступныя платныя паслугі: дасьледаваньне будовы і ўласьцівасьцяў мэталаў і стопкаў; вызначэньне хімічнага складу мэталаў і стопкаў, спрэсаваных парашкоў, дроту; вызначэньне фізыка-мэханічных уласьцівасьцяў мэталаў і стопкаў; мадэляваньне працэсаў ліцьця; рашэньне цеплавых і тэрмадэфармацыйных задачаў зацьвердзяваньня адлівак і зьліткаў адвольнай канфігурацыі; рашэньне задачаў крышталізацыі мэталаў і стопкаў; шматкрытэрыяльная аптымізацыя тэхналягічных працэсаў (вытворчасьці).

Мінуўшчына

6 кастрычніка 1970 году Акадэмія навук БССР заснавала Магілёўскае аддзяленьне Фізыка-тэхнічнага інстытуту (ФТІ). За савецкім часам супрацоўнікі Інстытуту ўзнагароджваліся за свае распрацоўкі Дзяржаўнай прэміяй БССР, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцягу БССР, мэдалямі Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі СССР (ВДНГ) у Маскве і званьнямі «Заслужаны дзяяч навукі і тэхнікі БССР». У 1992 годзе Магілёўскае аддзяленьне ФТІ пераўтварылі ў Інстытут тэхналёгіі мэталаў (ІМТ). Да 1997 году ў Інстытуце працаваў акадэмік Генадзь Анісовіч. На 1998 год у ІМТ працавала 6 лябараторыяў, аддзел і асьпірантура.

Ад часу здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці супрацоўнікаў Інстытуту ўзнагароджвалі Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь, прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 2-ма мэдалямі Францішка Скарыны і званьнямі «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь». У 2006 і 2008—2010 гадах Інстытут займаў 1-е ў Беларусі месца па выніковасьці навуковых дасьледаваньняў з занясеньнем на Рэспубліканскую дошку пашаны. У ходзе выкананьня навукова-тэхнічнай праграмы Магілёўскай вобласьці 1999—2010 гадоў Інстытут тэхналёгіі мэталаў выпусьціў 111 новых відаў вырабаў на $30,8 млн пры выдатках рэспубліканскага каштарысу каля $2,5 млн (больш як 12-кратная рэнтабэльнасьць): 42 спосабы апрацоўкі, 25 відаў плыладаў і абсталяваньня, 22 віды рэчываў, 16 мэтодыкаў, 4 кампутарныя сыстэмы і 2 прэпараты. Укараньне распрацоўвак зьнізіла матэрыялаёмістасьць вытворчасьці ў 1,5 разы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Публікацыі (рас.) // Інстытут тэхналёгіі мэталаў, 2018 г. Праверана 3 жніўня 2018 г.

Tags:

Інстытут Тэхналёгіі Мэталаў ПадразьдзяленьніІнстытут Тэхналёгіі Мэталаў МінуўшчынаІнстытут Тэхналёгіі Мэталаў КрыніцыІнстытут Тэхналёгіі Мэталаў Вонкавыя спасылкіІнстытут Тэхналёгіі МэталаўГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікіта НескаромныУ краіне райскай птушкіГарадзенская вобласьцьВішнеў (Менская вобласьць)ДротАборМастацтваВалошкаФранц КафкаТэхналёгіяКові (рэжысэр)Максім БагдановічЯзэп ЛёсікЛохБерасьцеСырвідЯн ЧыквінСтарабеларуская моваАлесь ЖукМікола МятліцкіРусіфікацыя БеларусіМіжнародны жаночы дзеньБаранавічыСтаніслаў ВалодзькаВіцебскі сшытакПубліцыстыкаДзед ТалашБлакітная сойкаАдвечным шляхамСямён ПадокшынДзейнікВацлаў ЛастоўскіРасейцыДзеяслоўMozilla FirefoxПорнгабАрубаЦмокСаюз вызваленьня БеларусіУладзімер КараткевічКітабыРАУСМарына ВасілеўскаяSQLБеларускі нацыяналізмМіхаіл ГуцарыеўНаша ўскраінаБраніслаў ТарашкевічБабёрКатэхізіс Сымона БуднагаПалесьсеФрыдрых ШылерАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўКонаЗлучаныя Штаты АмэрыкіДзяржаваГеакэшынгЗлучнікВусякіПарнаграфія ў ЗШАРаманЮры БеленькіІгар БабкоўБраўзэрФранцішак БагушэвічЛірыкаЖаночая рыфмаЧорная дзіркаАляксандар МарозПрыказкаБацькаўшчына🡆 More