Інстытут Рыбнай Гаспадаркі

27°32′16″ у. д. / 53.83806° пн. ш.

27.53778° у. д. / 53.83806; 27.53778

«Інстытут рыбнай гаспадаркі» («ІРГ») — досьледнае прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаванае ў 1928 годзе ў якасьці Беларускай навукова-дасьледчай станцыі рыбнай гаспадаркі.

«Інстытут рыбнай гаспадаркі»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 1928
Заснавальнікі Народны камісарыят земляробства БССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск, Кастрычніцкі раён, вул. Сьцебянёва, д. 22
Ключавыя фігуры Уладзімер Агеец, Уладзімер Каставусаў
Галіна рыбаводзтва
Прадукцыя племянны карп, сажалкавая рыба, кармавыя дадаткі для рыбы
Паслугі ацэнка запасу рыбы ў вадаёме, дыягностыка хваробаў у рыбы, рыбаводча-біялягічнае абгрунтаваньне
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

На 2019 год УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» ўваходзіла ў склад Аддзяленьня аграрных навук НАНБ. «ІРГ» вырошчваў на продаж племяннога карпа і сажалкавую таварную ды пасадачную рыбу іншых відаў. У якасьці паслугаў прапаноўваў дыягностыку хваробы ў рыбы і ацэнку запасаў рыбы ў вадаёмах і вадацёках. «Інстытут рыбнай гаспадаркі» распрацоўваў захады папярэджаньня хваробаў і аздараўленьня ў рыбаводчых гаспадарках, кармавых дадаткі для рыбы паводле віду і ўзросту. Прапаноўваў захады павелічэньня прыроднай кармавой базы ў вадаёмах і захаваньня іх гідрахімічнага стану. Аказваў паслугі распрацоўкі рыбаводча-біялягічнага абгрунаваньня для арэндаваных вадаёмаў. У асьпірантуру набіралі па 3 спэцыяльнасьцях: 1) гідрабіялёгія, 2) рыбная гаспадарка і аквакультура, 3) разьвядзеньне, сэлекцыя і генэтыка сельскагаспадарчых жывёлаў.

Падразьдзяленьні

На 2019 год УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» ўлучала:

  • аддзел маркетынгу і навукова-тэхнічнай інфармацыі;
  • 2 вытворчыя ўчасткі — сэлекцыйна-племянны «Ізабеліна» (Маладэчанскі раён) з сажалкамі на 59,7 га і гасразьліковы «Вялейка» з сажалкамі на 205,7 га (Прыазёрны пасёлак, Вялейскі раён);
  • 5 працоўняў — 1) сэлекцыі і племянной працы, 2) сажалкавага і прамысловага рыбаводзтва, 3) хваробаў рыбаў, 4) рыбаводзтва і рыбалоўства ў прыродных вадаёмах, 5) кармоў.

Мінуўшчына

У 1928 годзе Народны камісарыят земляробства БССР заснаваў Беларускую навукова-дасьледчую станцыю рыбнай гаспадаркі (БелНДСРГ). У 1933 годзе БелНДСРГ пераўтварылі ў Беларускае аддзяленьне Ўсесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту сажалкавай рыбнай гаспадаркі(ru) (УНДІСРГ) ў Маскве (Расейская СФСР). У 1937 годзе Беларускае аддзяленьне УНДІСРГ пераўтварылі ў Рыбны аддзел НДІ харчовай прамысловасьці. У 1939 годзе яму вярнулі назву БелНДСРГ і перадалі Галоўнаму кіраўніцтву рыбнай прамысловасьці пры Савеце народных камісараў БССР. У 1950 годзе БелНДСРГ пераўтварылі ў Беларускае аддзяленьне Ўсесаюзнага НДІ азёрнай і рачной рыбнай гаспадаркі (УНДІАРРГ) ў Ленінградзе (Расейская СФСР). 10 лютага 1958 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Пастанову № 91 аб пераўтварэньні Беларускага аддзяленьня УНДІАРРГ у Беларускі НДІ рыбнай гаспадаркі (БелНДІРГ), які падпарадкавалі Міністэрству рыбнай гаспадаркі СССР. 25 сьнежня 1975 году Савет міністраў БССР ухваліў Пастанову № 1047 аб перадачы БелНДІРГ у вядзеньне Кіраўніцтва рыбнай гаспадаркі пры Савеце міністраў БССР. У 1978 годзе БелНДІРГ перайменавалі ў БелрыбНДІпраект у сувязі з утварэньне канструктарскага і праектнага аддзелаў. У студзені 1992 году БелрыбНДІпраект увайшоў у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 году ў складзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) як «Інстытут рыбнай гаспадаркі». З 2006 году УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» знаходзіцца ў складзе Навукова-вытворчага цэнтру жывёлагадоўлі НАНБ.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Інстытут Рыбнай Гаспадаркі ПадразьдзяленьніІнстытут Рыбнай Гаспадаркі МінуўшчынаІнстытут Рыбнай Гаспадаркі КрыніцыІнстытут Рыбнай Гаспадаркі Вонкавыя спасылкіІнстытут Рыбнай ГаспадаркіГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Каскадныя табліцы стыляўРоварПаўночная АмэрыкаВільняРэжым ЛукашэнкіЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)Жыгімонт2010Робін ЎільямзДубФранцуская моваВасіль ЦяпінскіБеларуская міталёгіяТрапічны годВольныя матэрыялыДзевятковая сыстэма зьлічэньняСпадчына (верш)Браніслаў Эпімах-ШыпілаРычманд-ГілДотык пісі рукоюksb6f469 да н. э.1771ДжыдаКупальлеСяргей Паўлавіч АбламейкаМіхаліна ЛэнскаяНаваміргарадзкі раёнТрактар (стадыён)Байт.ptПамылкаГоты1884Сямейства (біялёгія)Сан-ФранцыскаМіхаіл ШыбунАўстраліяКукурузаХрапунскі сельсаветМайсейЗьміцер ВайцюшкевічКоміксЯўген БяласінМікола МятліцкіРада Беларускай Народнай РэспублікіУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціУзровень жыцьцяЛюцыян ЖалігоўскіЖак-Люі ДавідСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаКаменкаНікола ТэслаКунілінгусЮры БеленькіВольга ЧамаданаваПальмаОйча нашТаксіЗораЗьмітрок БядуляТаджыкістан1957Ісьляндзкі коньЛетувізацыяНор (імя)Вальядалід🡆 More