Інстытут Мовазнаўства

27°36′11″ у. д. / 53.91694° пн. ш.

27.60306° у. д. / 53.91694; 27.60306

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа — навукова-дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў лістападзе 1929 году.

Інстытут мовазнаўства
Абрэвіятура ІМЗ
Дата ўтварэньня 2 лістапада 1929 (94 гады таму)
Юрыдычны статус філія
Месцазнаходжаньне Менск, Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіраўнік Ігар Капылоў
Намесьнік па навуковай працы Сяргей Гаранін
Навуковая сакратарка Вольга Міцкевіч
Старшыня Рэспубліканскай тэрміналягічнай камісіі Аляксандар Лукашанец
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Зьвязаныя кампаніі Рэспубліканскія тапанімічная і тэрміналягічная камісіі
Сайт iml.basnet.by
Колішняя назва Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы (ліпень 1935 — 29 траўня 1952), Інстытут мовы і літаратуры (9 лістапада 2007 — 2012), Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (2012 — 23 лістапада 2015)

На 2018 году Інстытут улучаў 2 Рэспубліканскія камісіі — тапанімічную і тэрміналягічную — і 6 навукова-дасьледчых аддзелаў: 1) сучаснай беларускай мовы, 2) гісторыі беларускай мовы, 3) дыялекталёгіі і лінгвагеаграфіі, 4) лексыкалёгіі і лексыкаграфіі, 5) славістыкі і тэорыі мовы, 6) беларуска-расейскіх моўных сувязяў. Таксама Інстытут ажыцьцяўляў набор у асьпірантуру і дактарантуру па 3 спэцыяльнасьцях: беларуская мова, славянскія мовы і расейская мова. Інстытут зьяўляецца філіяй Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, што ўваходзіць у склад Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Акадэміі навук.

Мінуўшчына

Інстытут Мовазнаўства 
Сьцяпан Некрашэвіч — 1-ы кіраўнік Інстытуту

2 лістапада 1929 году Прэзыдыюм Беларускай акадэміі навук (БАН) зацьвердзіў Пратакол № 36 «Аб арганізацыі Інстытута мовазнаўства». Прызначэньне кіраўніком Інстытуту атрымаў акадэмік Сьцяпан Некрашэвіч, намесьнікам — акадэмік Язэп Лёсік, навуковым сакратаром — доктар філялягічных навук Пётар Бузук. У склад Інстытуту ўвайшлі: «а) тэрміналягічная камісія; б) камісія па складаньні слоўніка жывой беларускай мовы; в) дыялекталягічная камісія; г) камісія па складаньні гістарычнага слоўніка беларускай мовы; д) правапісная камісія». З 1931 году зьявілася асьпірантура. 29 сакавіка 1931 году Прэзыдыюм БАН зацьвердзіў Рашэньне, паводле якога выключыў са складу Інстытуту правапісную камісію. Гэта абазначала адхіленьне акадэмічнага праекту рэформы беларускага правапісу. У ліпені 1935 году Цэнтральны камітэт КПБ ухваліў Пастанову аб злучэньні 3-х Інстытутаў — Інстытуту мовазнаўства, Інстытуту літаратуры і Інстытуту мастацтва — у адзіны Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы. У перадваенныя гады ў Інстытуце выйшлі «Беларуская граматыка. Марфалёгія» (1936), «Расейска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй Андрэя Александровіча (1937), «Сынтаксіс беларускай мовы» (1939) і «Курс сучаснай беларускай мовы» (1940). Пры канцы 1930-х гадоў літаратуразнаўцы Васіль Барысенка, Міхась Ларчанка, Юльян Пшыркоў, Навум Перкін, Сьцяпан Майхровіч і Васіль Івашын пачалі выдаваць артыкулы пра гісторыю беларускай літаратуры 19 — пачатку 20 стагодзьдзяў, пра жыцьцё і творчасьць Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Лучыны, Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. У 1940 годе Інстытут налічваў 20 супрацоўнікаў, сярод якіх былі 1 акадэмік, 2 чальцы-карэспандэнты, 1 прафэсар, 10 старэйшых навуковых супрацоўнікаў і 2 навукова-тэхнічныя работнікі. Пагатоў 9 супрацоўнікаў мелі навуковыя ступені кандыдатаў навук. Інстытут складаўся з 2 секцыяў (літаратуры і мовы) і працаваў над 5 навуковымі тэмамі, зь якіх 3 былі мовазнаўчымі: 1) беларуска-расейскі слоўнік, 2) вывучэньне беларускіх народных гаворак; 3) удасканаленьне беларускага правапісу.

Інстытут Мовазнаўства 
Міхась Лынькоў — 1-ы пасьляваенны кіраўнік Інстытуту

У ліпені 1944 году, па заняцьці Менску Чырвонай арміяй, Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва аднавілі ў складзе 3-х сэктараў: беларускай літаратуры, беларускай мовы і мастацтва. У 1945 годзе налічвалася 26 супрацоўнікаў. Дасьледаваньні вяліся па 3-х напрамках: гісторыя беларускай літаратуры, беларуская лексыкаграфія і беларускае выяўленчае мастацтва ў дні Нямецка-савецкай вайны. У сэктары мовы працавалі Кандрат Крапіва (кіраўнік), Міхаіл Суднік, Марыя Жыдовіч, Юзэфа Мацкевіч, Галіна Жылуновіч, Пятро Глебка, Я.А. Язьвінская, Мікола Лобан і Алена Броўка. У гэты час выпусьцілі падручнікі і хрэстаматыі беларускай літаратуры дасавецкага часу. На пачатку 1950-х гадоў зьявіліся першыя манаграфіі Ю.Пшыркова і С.Майховіча. 29 траўня 1952 году Дзяржаўная штатная камісія пры Савеце міністраў СССР зацьвердзіў Рашэньне аб аднаўленьні Інстытуту мовазнаўцтва ў Акадэміі навук БССР. 14 чэрвеня 1952 году Загадам № 238 па АН БССР зацьвердзілі штат Інстытуту ў 30 супрацоўнікаў і кіраўніка ў асобе акадэміка Кандрата Крапівы. У 1953 годзе выйшаў «Расейска-беларускі слоўнік», падрыхтоўкай якога кіраваў Пятро Глебка і які атрымаў станоўчую адзнаку ад замежных славістаў-лексыкографаў. У 1950-я гады ў Інстытуце мовазнаўства працавала 5 сэктараў: гісторыі беларускай мовы, беларускай дыялекталёгіі, сучаснай беларускай мовы, лексыкалёгіі і лексыкаграфіі, навуковай тэрміналёгіі. 15 жніўня 1956 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Пастанову № 469 аб прысваеньні Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа. У 1959 годзе ў Інстытуце было 40 навуковых супрацоўнікаў, зь іх 20 кандыдатаў навук. У 1962 годзе стварылі сэктар агульнага і славянскага мовазнаўства. У 1962 і 1966 гадах выйшла 2-томная «Граматыка беларускай мовы», падрыхтаваная пад кіраўніцтвам Міхаіла Булахава. У 1950-я — 1960-я гады правялі дыялекталягічныя дасьледаваньні беларускай мовы пад кіраўніцтвам чальцоў-карэспандэнтаў Рубэна Аванэсава і Ю.Мацкевіч. У 1971 годзе 11 супрацоўнікаў Інстытуту — К.Крапіва, Ю.Мацкевіч, Ганна Арашонкава, Мікалай Бірыла, Ніна Вайтовіч, Аляксей Груца, Аляксандар Крывіцкі, Анцінея Мурашка, Яўгенія Рамановіч, Алёна Чабярук і Вольга Шэлег — атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР за выданьне працаў па беларускай дыялекталёгіі і лінгвагеаграфіі.

Інстытут Мовазнаўства 
Кандрат Крапіва — кіраўнік Інстытуту, узнагароджаны Дзяржпрэміяй СССР

У 1969 годзе налічвалася 48 навуковых супрацоўнікаў, зь іх 5 дактароў навук і 24 кандыдаты навук. Адначасна адчынілі лябараторыю экпэрымэнтальнай фанэтыкі, дзе пад кіраўніцтвам акадэміка Аляксандра Падлужнага ўпершыню дасьледавалі гукавы лад беларускай мовы. У гэты час дасьледаваньні засяродзілі на 6 напрамках: сучасная беларускай літаратурная мова, гісторыя беларускай мовы, беларуская дыялекталёгія, беларуская лексыкалёгія і лексыкаграфія, гістарычнае і тыпалягічнае параўнаньне славянскіх моваў, гукавы лад беларускай мовы. У 1960-я гады пачалі ствараць фундамэнтальную картатэку для Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы ў 5 тамах і 6 кнігах, які выйшаў у 1977—1984 гадах. Адначасна заклалі картатэку для Гістарычнага слоўніка беларускай мовы, які працягваў выдавацца на 2018 год. З 1972 году Інстытут стаў выдаваць штогоднік «Беларуская лінгвістыка». У 1977 годзе стварылі сэктар расейскай мовы, які ўзначаліў Арнольд Міхневіч і пачаў дасьледаваць функцыянаваньне расейскай мовы Беларусі, праводзіць супастаўляльныя дасьледаваньні беларускай і расейскай моваў і сацыялінгвістычныя дасьледаваньні. У 1981 годзе ў Інстытуце працавала 83 супрацоўнікі, зь іх 1 акадэмік, 3 чальцы карэспандэнты, 6 дактароў навук, 35 кандыдатаў навук і 4 заслужаныя дзеячы навукі. З 1986 году ў Інстытуце ёсьць дактарантура. 9 лістапада 2007 году Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі зацьвердзіўся Пастанову пра аб’яднаньне Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа зь Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы ў Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. 23 ліпеня 2008 году А.Лукашэнка падпісаў Закон «Аб Правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі», якія распрацоўваліся Інстытутам і набылі моц 1 верасьня 2010 году. Інстытут удзельнічаў у распрацоўцы Лінгвістычнага атлясу Эўропы і Агульнаславянскага лінгвістычнага атлясу. У 2012 годзе Інстытут мовы і літаратуры аб’ядналі зь Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы ў Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (ЦДБКМЛ). 23 лістапада 2015 году кіраўнік ЦДБКМЛ Аляксандар Лукашанец падпісаў Загад № 144 «Аб стварэньні філіяў», паводле якога аднавіў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Кіраўнікі

Інстытут Мовазнаўства 
Пётар Бузук — 3-і кіраўнік Інстытуту

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Інстытут Мовазнаўства МінуўшчынаІнстытут Мовазнаўства КрыніцыІнстытут Мовазнаўства Вонкавыя спасылкіІнстытут МовазнаўстваГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГарбатаТутэйшыя (літаб’яднаньне)15 красавікаЯн ЧэрскіАнтонімыПабуджальны сказОйча нашHromadske.TVПаэзіяАборРэгіёнДругая сусьветная вайнаІксвідэаFTPАнатоль ІвашчанкаАндрэй ФедарэнкаЮрась ШамецькаСямейныя традыцыі славян (манэты)КамянецПошукавая сыстэмаКунілінгусСтаражытны РымСырыйскі КурдыстанРАУССавушкін прадуктАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўДабрыняВіялянчэльАдам МіцкевічВэб-сайтМарат МаркаўГолас Часу (1945)Унівэрсальны каардынаваны часЯнка МаўрБАТЭ БарысаўКартагенПубліцыстыкаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Руская моваБудзьма беларусамі!Георгі МарчукСэкс па тэлефонеСэрбская моваГісторыя МагілёваРука (імя)Алесь ЧумакоўГішпаніяБерасьцеЯкуб Наркевіч-ЁдкаЖомайдзь (Клецкі раён)Парнаграфія ў ІталііДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Zuzana (зброя)Ян СерадаТутэйшыя (п’еса)Францішак БагушэвічЯн ЗбажынаРамантызмЯўген ВалошынВугоршчынаАндрусь ГорватАляксей ПысінЯн ЧыквінДотык пісі рукоюМікіта НескаромныНайвышэйшая Літоўская РадаЯнка КупалаАркадзь КуляшоўПорнгабАнатацыяАзэрбайджанская моваКаліфарнійскі тэхналягічны інстытут🡆 More