Індэкс Масы Цела

Індэкс масы цела (ІМЦ) — паказьнік суадносінаў вагі ў кіляграмах да росту ў мэтрах, узьведзенага ў квадрат.

Разьлічваецца паводле формулы: маса цела (кг) / рост (м)². Сусьветная арганізацыя здароўя (Жэнэва, Швайцарыя) выкарыстоўвае паказьнік для вызначэньня стану арганізма, дзе значэньне:

  • менш за 18,5 кг/м² — нястача масы цела (недаяданьне);
  • 18,5—25 кг/м² — здаровая маса цела;
  • 25—30 кг/м² — залішняя маса цела (гіпэртанія);
  • 30—35 кг/м² — атлусьценьне 1-й ступені;
  • 35—40 кг/м² — атлусьценьне 2-й ступені;
  • звыш 40 кг/м² — атлусьценьне 3-й ступені.

Перавышэньне значэньня 25 кг/м² служыць чыньнікам атэрасклерозу, гіпэртаніі, цукровага дыябэту, хваробаў печані і плоцевых органаў. Перавышэньне значэньня 30 кг/м² пагражае захворваньнем на цукровы дыябэт 2-га тыпу, рак і сардэчна-судзінныя парушэньні. У ліпені 1972 году 5 лекараў на чале з Ансэлем Кізам выдалі ў амэрыканскім «Часопісе хранічных хваробаў» (Філадэлфія, штат Пэнсыльванія) артыкул «Паказьнікі адноснай вагі і атлусьценьня», у якім упершыню ўвялі панятак індэкса масы цела і яго азначэньне.

Прыклады

Здаровая маса цела паводле паказьніка 18,5—25 кг/м² адрозьніваецца ў залежнасьці ад роста:

  • пры росьце 1,5 мэтру вага мае складаць 41,6—56,2 кг;
  • пры 1,6 мэтру — 47,3—64 кг;
  • пры 1,7 мэтру — 53,4—72,2 кг;
  • пры 1,8 мэтру — 59,9—81 кг;
  • пры 1,9 мэтру — 66,7—90,2 кг;
  • пры 2 мэтрах — 74—100 кг.

Беларусь

На 2014 год 2/3 насельніцтва Беларусі мелі ІМЦ звыш 25 кг/м², то бок залішнюю вагу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Індэкс Масы Цела ПрыкладыІндэкс Масы Цела БеларусьІндэкс Масы Цела КрыніцыІндэкс Масы Цела Вонкавыя спасылкіІндэкс Масы ЦелаВагаКіляграмМэтар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыназоўнікМаркёр16 красавікаКрыжБеларусы ў ПольшчыАляксей БелыIRCКамаіHromadske.TVСан-ФранцыскаРэч ПаспалітаяРыфма27 красавікаУладзімер ПуцінАнатоль БутэвічАнатоль ІвашчанкаХрысьціянстваСахалінская вобласьцьЮры Гумянюк10 студзеняМастацкі творМацьвей СьвідзінскіЧэлесСьцяг ЛібііПаўстаньне 1863—1864 гадоў@Жанна Некрашэвіч-КароткаяАлесь КажадубНарвідДротІсьляндзкі коньВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняТутэйшыя (п’еса)Ласкацень633Мікола МаляўкаНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Беларускі Народны Фронт АдраджэньнеГомельская вобласьцьЯўгенія ЯнішчыцДуброўнаПарнафільм у ФранцыіМайкрасофтВэб-сэрвэрГолас Часу (1945)Адам МіцкевічАніта ДаркБрыгада (войска)Іван ШамякінБортніцтваРажаваОйча нашРаіса БаравіковаКанюшынаГалоўная старонкаРасейска-ўкраінская вайнаБеларускі нацыяналізмЖаночая рыфмаАльгерд БахарэвічСэрыя АHTMLМіхаіл МураўёўЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Лацкая моваАртур ВольскіОпсаРэгіёнСэксГісторыя БеларусіУладзімер КонанРука (імя)Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Нямецкая мова🡆 More