Ільля Капіевіч: друкар, асьветнік, пісьменьнік

Ільля́ Фё́даравіч Капіе́віч (каля 1651, Ляхавічы, Вялікае Княства Літоўскае — 23 верасьня 1714, Масква, Маскоўская дзяржава) — друкар, асьветнік, пісьменьнік беларускага паходжаньня.

Ільля Капіевіч
Капэрта Белпошты, 2001 год. Мастак — Мікола Рыжы.
Капэрта Белпошты, 2001 год. Мастак — Мікола Рыжы.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1651 або 1651
Памёр 23 верасьня 1714(1714-09-23) або 4 кастрычніка 1714(1714-10-04)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці друкар, перакладнік, пісьменьнік, паэт

Біяграфія

Ільля Капіевіч: Біяграфія, Дзейнасьць, Памяць 
рас. Руковедение в грамматику славенороссийскую или московскую. К употреблению учащихся языка московского = лац. Manuductio in Grammaticam. In Sclavonico Rosseanam. Seu Moscoviticam in Usum discentium linguam Moscoviticam, 1706 г.

Нарадзіўся хутчэй за ўсё на Случчыне (або ў Амсьціславе). Навучаўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак зь езуітамі мусіў зьехаць зь Вялікага Княства Літоўскага. Трапіў у Галяндыю, дзе заняўся выдавецкай дзейнасьцю. У Галяндыі сустракаўся з маскоўскім гаспадаром Пятром I. У час вялікага расейскага пасольства ў Галяндыі як знаўца многіх моваў быў настаўнікам Пятра I. У 1700 годзе заснаваў у Амстэрдаме друкарню.

З пачатку XVIII стагодзьдзя жыў у Маскве.

Дзейнасьць

Мае вялікую заслугу ў распрацоўцы графалягічнай сыстэмы, зробленай на аснове шрыфта Францішка Скарыны з улікам літараў лацінскай абэцэды. У 1708 годзе літары гэтай сыстэмы як грамадзянскія (нецаркоўныя) зацьвердзіў маскоўскі гаспадар Пётар I дзеля расейскай мовы. Да гэтага часу імі карыстаюцца беларусы, расейцы, украінцы, баўгары, сэрбы і македонцы. Мовазнаўца Ян Станкевіч назваў гэты шрыфт капіеўкаю.

У 1699—1706 гадох у Амстэрдаме выдаў каля 20 кніг асьветніцкага характару, якія ўпершыню выйшлі расейскай мовай: арытмэтыку, расейска-лаціна-нямецкі, расейска-лаціна-галяндзкі слоўнікі, падручнікі. У сваіх «Уводзінах у граматыку славянарасейскую або маскоўскую. Да ўжытку навучэнцам маскоўскай мовы» (1706 год) засьведчыў называньне расейскай мовы «маскоўскай мовай».

Склаў канкарданс да Бібліі, пераклаў Катэхізыс. Пераклаў і выдаў байкі Эзопа. Аўтар першай на расейскай мове мапы зорнага неба.

Памяць

23 сьнежня 2013 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў ухваліў Рашэньне № 386, якім прысвоіў імя Ільлі Капіевіча вуліцы ў мікрараёне Магістар. Гэтая вуліца ідзе ад вуліцы Агінскага да вуліцы Кірылы Тураўскага.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ільля Капіевіч БіяграфіяІльля Капіевіч ДзейнасьцьІльля Капіевіч ПамяцьІльля Капіевіч ЗаўвагіІльля Капіевіч КрыніцыІльля Капіевіч ЛітаратураІльля Капіевіч Вонкавыя спасылкіІльля КапіевічБеларусыВялікае Княства ЛітоўскаеЛяхавічыМаскваМаскоўская дзяржаваПісьменьнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь ЖукМаладняк (часопіс)Зянон ПазьнякСьвятлана АлексіевічКаскадныя табліцы стыляўВікісховішчаЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіВіктар Марціновіч28 красавікаПрамяністыя (таварыства)Парнафільм у ФранцыіХарвацкая моваАнатоль БутэвічЛюбарт (імя)Нестар МахноВэб-сайтБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтЯнка МаўрБудзьма беларусамі!Песьня пра зубраВішымутАнатоль СербантовічПагоня (песьня)ІталіяАрсень СкапецБраніслаў ТарашкевічНіл ГілевічЗносіныКампутарВацлаў ЛастоўскіРусіны (гістарычны этнонім)Швэдзкая моваГеоргі МарчукСавушкін прадуктКазахстан16 красавікаЛацкая моваГунтОйча нашПалітыкКаханьне без пранікненьняЛявон ВашкоВіктар ШніпЖазэф Люі Гей-ЛюсакНаша ўскраінаКурдзкая моваМастацкі творДзеяслоўПісьменнасьцьЯн СерадаВершаваны памерМіра (імя)Раскіданае гняздо (п’еса)Сырыйскі КурдыстанЭякуляцыяВайшнорыяСлоўнікФартэпіянаСям’яМенскМіхась ПазьнякоўВіктар КаліноўскіАнатоль СысПавал ДураўБеларускі нацыяналізмРусіфікацыяВэб-сэрвэрКампутарная сеткаБеларусыСтурчурканІгар Тур1467🡆 More