Ільля Гурскі

Ільля Гурскі (26 красавіка 1899 — 11 жніўня 1972) — беларускі драматург, пісьменьнік, заслужаны дзяяч культуры БССР (1969).

Выкарыстоўваў псэўданімы: Бушма Л.; Бушма Лявон; Данілавіч І.

Ільля Гурскі
лац. Illa Hurski
Ільля Гурскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 красавіка 1899
в. Замосьце, Узьдзенскі раён
Памёр 11 жніўня 1972
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Значныя творы «У агні», «Вецер стагоддзя», «Чужы хлеб»
Прэміі Заслужаны дзяяч культуры БССР
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

Ільля Гурскі нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Замосьце Ўзьдзенскага раёну. Працаваў на Абухаўскім заводзе ў Петраградзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расеі (1917—1923). 3 1924 году ў Галоўнай управе ў справах літаратуры й выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР), у Галоўрэперткоме Наркамата асьветы, інсьпектрам Галоўмастацтва Наркамасветы. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне БДУ ў 1932 годзе, потым асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры. У 1935—1941 — рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва». У гады Другой сусьветнай вайны з 22 чэрвеня 1941 г. па лістапад 1942 г. служыў у Чырвонай Арміі. Затым разам з групай беларускіх пісьменьнікаў быў дэмабілізаваны. Рэдактар газэты «За свабодную Беларусь» і сатырычнага лістка «Партызанская дубінка». Пасьля вайны ў 1944–1960 гг. узначальваў часопіс «Беларусь». Памёр у 1972 годзе.

Творчасьць

Аўтар п'есаў, апавяданьняў, аповесьцей і раманаў: «У агні», «Вецер стагоддзя», «Чужы хлеб» і інш. Перакладаў на беларускую мову М. Горкага, А. Чэхава, М. Твэна.

Ушанаваньне памяці

Імем Ільлі Гурскага названая вуліца ў Менску. На доме, дзе жыў устаноўлена мэмарыяльная дошка. Імя пісьменьніка прысвоена Магільнянскай сярэдняй школе Ўзьдзенскага раёну. У 1973 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптурны партрэт пісьменьніка (бюст).

Сямья

  • Жонка — Марыя Якаўлеўна Гурская ў вайну з сынам Леанідам знаходзілася ў канцлягеры.
  • Сын — Леанід Гурскі, (нар. 1936) — доктар тэхнічных навук. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).
  • Унук — Гурскі, Аляксандр Леанідавіч (нар. 1961) — доктар фізыка-матэматычных навук (2000).

Кнігапіс

Крытыка, рэцэнзіі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ільля Гурскі ЖыцьцяпісІльля Гурскі ТворчасьцьІльля Гурскі Ушанаваньне памяціІльля Гурскі СямьяІльля Гурскі КнігапісІльля Гурскі КрыніцыІльля Гурскі ЛітаратураІльля Гурскі Вонкавыя спасылкіІльля ГурскіДраматургЗаслужаны дзяяч культуры БССРПісьменьнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ISO 3166-1РажаваЛюдвік ЗьвяждоўскіПадзелы Рэчы ПаспалітайГісторыя БеларусіБуцень2008Сэрыя АМікола ГусоўскіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуРодныя гоні (1927)Дарожная сеткаЁсіф СталінЛюбарт (імя)Драпежныя птушкіМарат Маркаў.aqШмоняБеларуская моваНестар МахноПаліндромПісьменнасьцьСьвятлана Алексіевіч16 красавікаДызайнКанюшынаMemento moriДэйвід ЎудардБушкаСурвэткаКанадаМіхась ЧаротЯн ГляўбіцСтарабеларуская моваГрудзіМарыя МартысевічNokia 6233АдэсаНіл ГілевічЮрась СьвіркаВалеры ГапееўКамянецАнатоль СербантовічКанстытуцыя ССРБ 1919 годуДаўмонт (імя)РыфмаМіс СусьветУладзімер ЛенінУкраінскі правапіс 1928 годуМіраслаў ЛазоўскіБеліца (Жлобінскі раён)2024ЯблыкРэжым ЛукашэнкіM (неадназначнасьць)Русіфікацыя БеларусіРаманЧасьціна мовыПаўднёвы полюсБеларускі клясычны правапісРасеяВугоршчынаПрыназоўнікЯн ЧэрскіГарбатаРоксі ПантэрКампутар25 красавікаЖамойтыПершая сусьветная вайнаФартэпіяна🡆 More