Ільля Хрэнаў: беларускі вайсковец Узброеных сілаў Украіны

Ільля «Ліцьвін (Літвін)», сапр.

Ільля Хрэнаў (1994 або 1995, Менск — 3 сакавіка 2022, Буча пад Кіевам) — баец-добраахвотнік беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў», які загінуў пры абароне Кіева ад войскаў Расеі. Першы загінулы беларус-добраахвотнік у час адкрытага расейскага нападу на Ўкраіну.

Ільля Хрэнаў
Дата нараджэньня 1994
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 сакавіка 2022(2022-03-03)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Загінуў у баях за Бучу
Месца вучобы
Занятак вайсковец
Месца працы
Вядомы як баец-добраахвотнік беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў»
Псэўданім Ліцьвін
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні

У сакавіку 2022 году беларусы ў Адэсе ўтварылі добраахвотніцкі аддзел імя Ільлі Ліцьвіна дзеля дапамогі Ўзброеным сілам Украіны.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся ў Менску, вырас у Лошыцы ў шматдзетнай сям’і — быў пятым дзіцём. Навучаўся ў аўтамэханічным каледжы, потым уладкаваўся працаваць на МАЗ.

Добраахвотнік ва Ўкраіне

У 2014 годзе паехаў добраахвотнікам ва Ўкраіну і далучыўся да батальёну «Азоў», які толькі фармаваўся. Лічыў, што свабода Беларусі будзе вызначацца ва Ўкраіне. Служыў у выведцы «Азова», удзельнічаў ува ўсіх вядомых апэрацыях — Ілавайск, Марыінка, Шырокіна.

Калі вайна на Данбасе перайшла ў стан «замарожанай», пакінуў службу, прайшоў курсы праграмістаў і стаў рабіць у сфэры высокіх тэхналёгіяў, жывучы ў Броварах каля Кіева. У сьнежні 2017 году ажаніўся. У час пратэстаў у Беларусі (2020—2022) у вольны час дапамагаў беларусам, пацярпелым ад рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі.

Калі 24 лютага 2022 году Расея напала на Ўкраіну, быў першым зь беларускіх добраахвотнікаў, хто запісаў відэа з заклікам абараняць Украіну:

«Сёньня Расея зноў паказала сваю існасьць і падступна напала на Ўкраіну. Мы ў сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Ўкраіны».

3 сакавіка 2022 году атрымаў раненьне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму пасьпелі зрабіць апэрацыю, але ўратаваць жыцьцё не атрымалася. Цырымонія разьвітаньня прайшла 5 красавіка 2022 году, бо да расейскага адступленьня з поўначы Ўкраіны цела не маглі выцягнуць з поля бою.

Выказваньні

  • «[Украінцы] гэта мой братэрскі народ, я ня мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць.
  • «Кожны беларус сам выбірае, што ён мае рабіць, — калі хочаш, пішы камэнтары, хочаш за стырно — будзь шофэрам, хочаш біць акупантаў — значыць бі іх!»

Памяць

24 лістапада 2022 году Ільля Хрэнаў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ільля Хрэнаў БіяграфіяІльля Хрэнаў ВыказваньніІльля Хрэнаў ПамяцьІльля Хрэнаў Глядзіце таксамаІльля Хрэнаў КрыніцыІльля Хрэнаў Вонкавыя спасылкіІльля ХрэнаўБеларусыБучаКіеўЛіцьвіныМенскРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Расея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Атрад (біялёгія)Герб БеларусіЗьміцерМузыкаСудаП’ер Агюст РэнуарЦэнтральная РУУС (Менск)МаркёрЗлучаныя Штаты АмэрыкіПростыя сказыСьвятлана АлексіевічАвантуры майго жыцьцяСтарабеларуская мова120-я зэнітна-ракетная брыгадаІталіяТрстэнікБанкаўскі рахунакЦанаТэхналёгіяЛетуваМаксім ЛужанінN.R.M.ДзеяслоўСлуцкі збройны чынАнатоль БутэвічСтрачаны райГенадзь ПашкоўБеларусыМікола ПапекаМастацкі творПавал КалечыцЦмокРэшаўСусьветная служба Бі-Бі-СіВышэйшая школа (выдавецтва)ІўеГрызуныБеларуская Народная РэспублікаАўгуст МоцныПаўстаньне 1863—1864 гадоўГедзімінавічыПэнсіяІнфармацыйныя тэхналёгііЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Войска Рымскай імпэрыіКасмадром імя Сатыша ДгаванаМастацкая літаратураКаштоўная папераБірэйкаБеларуская моваКарта растэрміноўкіБеларускі нацыяналізмІксвідэаІндыяКляштарСьляпун букавінскіВільняМагатма ГандзіТрыялетМасей СяднёўВалошкаКарусь КаганецПарнаграфія ў БразылііГедбудЖамойцьБерасьцеІнвэстыцыйны фондВязынка (Маладэчанскі раён)🡆 More