Ільдэфонс Бобіч: каталіцкі сьвятар

Ільдэфо́нс Бо́біч (пс.

Пётра Просты; 10 студзеня 1890, в. Дзедзінцы, Друя — 28 красавіка 1944, Іўе) — каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, прыхільнік беларускай мовы ў касьцёле. Вядомы ў літаратуры як Пётра Просты, адзін з пачынальнікаў беларускага руху ў пачатку ХХ стагодзьдзя.

Ільдэфонс Бобіч: Біяграфія, Творчасьць, Літаратура
Ксёндз Ільдэфонс Бобіч (зьлева) зь невядомым сьвятаром
Ільдэфонс Бобіч: Біяграфія, Творчасьць, Літаратура
Магіла Ільдэфонса Бобіча каля Івейскага касьцёлу

Біяграфія

Навучаўся ў Ковенскай гімназіі, якую скончыў у 1909 годзе. Падчас навучаньня далучыўся да беларускага руху, пачаў пісаць на беларускай мове пад псэўданімам Пятро Просты. Першае апавяданьне «Сьлёзы» было надрукаванае 25 студзеня 1907 году ў газэце «Наша ніва».

Па сканчэньні гімназіі ў 1909 годзе паступіў у Віленскую духоўную сэмінарыю. Пасьля яе сканчэньня накіраваны ў Рым, дзе вучыўся з 1911 па 1913 год. Атрымаў блаславеньне папы рымскага Піюса Х для ўсяго беларускага народу, а таксама для выданьня беларускай каталіцкай газэты «Беларус» («Biełarus»), што выходзіла ў Вільні з 1913 па 1915 г.

27 ліпеня 1915 году Ільдэфонс Бобіч атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Працаваў у Ідольце. Адам Станкевіч згадвае Бобіча ў кнізе «Родная мова ў сьвятынях», што той карыстаецца беларускай мовай пад час набажэнстваў. З 1920 году ксёндз служыў вікарыем катэдральнага касьцёла ў Вільні. Выкладаў у Віленскай духоўнай сэмінарыі.

Прымаў удзел у зьезьдзе беларускага каталіцкага духавенства. Выступіў з рэфэратам пра беларускае рэлігійнае выдавецтва.

Напісаў і прадставіў рэцэнзентам працу «Нядзельныя Евангельлі й навукі» ў трох тамах. Цэнзар ксёндз прафэсар П. Краўяліс даў сваю згоду на друкаваньне кнігі. Сакратар біскупскай курыі ксёндз І. Халецкі, перш чым даць цэнзарскі дазвол да подпісу біскупа, даслаў ліст у Варшаву езуіту Шчапанскаму, у якога пытаўся, ці можна выдаваць гэтую кнігу. Адказ быў адмоўны, але ксёндз П. Краўяліс напісаў біскупу Матулевічу пра беспадстаўнасьць забароны, і ксёндз Бобіч атрымаў дазвол на выданьне сваёй працы.

У 1923 годзе ксяндза Бобіча прызначылі пробашчам у Германавічы на Дзісеншчыне (цяпер Шаркоўшчынскі раён). Тамака ён працягваў весьці набажэнствы на беларускай мове і стварыў моладзевы каталіцкі гурток. У 1930 годзе — пробашч Петрапаўлаўскага касьцёла ў Іўі. Адначасова пробашч і дзекан Вішнеўскага дэканату.

Супрацоўнічаў зь беларускім часопісам «Крыніца». Падчас нямецкай акупацыі падрыхтаваў да друку беларускамоўныя зборнікі казаньняў «Роднае слова ў касьцёле» і «Навучайце ўсе народы», а таксама працу, прысьвечаную філязофіі малітвы, якія засталіся ў рукапісе. Ён плянаваў напісаць яшчэ чатыры тамы казаньняў, але не пасьпеў. У 1942 годзе арыштаваны немцамі. Утрымліваўся нейкі час у вязьніцы. Неўзабаве пасьля таго, як быў выпушчаны зь вязьніцы ў 1944 годзе, памёр. Пахаваны каля Петрапаўлаўскага касьцёла. З таго часу Іўе ня мела пастаяннага сьвятара. Толькі ў 1984 годзе ім стаў ксёндз Леанід Нясьцюк.

Творчасьць

Апавяданьні

  • Сьлёзы
  • У калядны ціхі вечар
  • Воля
  • Скарб
  • Абразкі і інш.

Ненадрукаваная п’еса

  • Свякроўка

Брашура

  • Нашто беларусам газеты

Кнігі

  • Нядзельныя Евангельлі й навукі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ільдэфонс Бобіч БіяграфіяІльдэфонс Бобіч ТворчасьцьІльдэфонс Бобіч ЛітаратураІльдэфонс Бобіч Вонкавыя спасылкіІльдэфонс Бобіч10 студзеня1890194428 красавікаІўеДруя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Знакі прыпынку14 красавікаЗлучнікЛітаратарАўдзееўкаБанкаўскі рахунакНямецка-савецкая вайнаСыкхізмСухотыБеларуская ВікіпэдыяАляксандар КраўцэвічДзеяслоўТадэвуш КасьцюшкаURLЗанатоўкі пра РагнедуСынт-НікаляасЛязьбійская парнаграфіяПарнаграфія-гонзаМесны склонПрыстаўка (мовазнаўства)Галоўная старонкаАднародныя часьціны сказуГентыла817Азартная гульняМоўная нормаГога27 красавікаКінэртДаўгаЗаслаўскі кальвінскі зборЛюдкенПагоня (песьня)Гіль (імя)Базыліка Сьвятога ПятраПаронімы800Віцебская вобласьцьЗянон Пазьняк18 студзеняАндрэй МукавозчыкСымбаль (знак)ХатыньГісторыя беларускай мовыІгар Тур1993Яроцкі (неадназначнасьць)МарфэмаAlexa InternetЯгайла (імя)ГутгерБлакітная валошкаПастава 69Праспэр МэрымэДжынсавая рэвалюцыяКонгендЗьміцер СаўкаФілякартыяКлеапатраЦіванюкіКастусь ЦыбульскіВоршаЁган Вольфганг фон Гётэ🡆 More