Ізабэла I

Ізабэ́ла І (22 красавіка 1451 — 26 лістапада 1504) — была каралевай Кастыліі ды Ляона з дынастыі Трастамара.

Яна і яе муж, Фэрдынанд ІІ Арагонскі, заклалі падмуркі палітычнага аб’яднаньня Гішпаніі, якое завяршылася ў часы караляваньня іхняга ўнука, Карла V, імпэратара Сьвятое Рымскае Імпэрыі.

Ізабэла I
каралева Кастыліі[d], каралева-кансорт Арагону[d], валадар Маліны[d], валадар Біскаю[d], валадар Куэльяру[d], Rey de las Españas[d], кароль Леона[d], кароль Галісіі[d], кароль Гранады[d], кароль Кордавы[d], кароль Сэвільі[d], кароль Хаэну[d] і кароль Гібральтару[d]
Ізабэла I
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 22 красавіка 1451,
Памерла 26 лістапада 1504 (53 гады),
Пахаваная
Нашчадкі Хуана I Вар’ятка, Ізабэла Астурыйская[d], Хуан Арагонскі[d], Марыя Арагонская[d] і Кацярына Арагонская[d]
Дынастыя Трастамара[d]
Сужэнец Фэрдынанд II
Бацька Хуан II Кастыльскі[d]
Маці Ізабэла Партугальская[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Папа Аляксандар VІ надаў Фэрдынанду ды Ізабэле тытул Каталіцкіх Манархаў (па-гішпанску: Los Reyes Católicos). Па-гішпанску каралева таксама вядомая пад найменьнем Isabel la Católica.

Акрамя іншага караляваньне Ізабэлы й Фэрдынанда стала вядома выгнаньнем габрэяў з Гішпаніі, і пераўтварэньнем інквізыцыі ў магутную ўстанову, ахвярамі якой па-большасьці сталі каталікі з габрэйскім альбо маўрскім радаводам.

Біяграфія

Ізабэла нарадзілася ў Мадрыгаль дэ ляс Альтас Торэс, Гішпанія, 22 кастрычніка 1451 году. Яе брат, Альфонса, нарадзіўся тры гады пазьней за яе. Па сьмерці бацькі Ізабэлы, Яна ІІ, у 1454 годзе, яе найшмат больш старэйшы зводны брат Генрых ІV стаў каралём. Як толькі ён уступіў на трон, ён ізаляваў сваіх зводных брата і сястру ў Сэговіі, а мачаху ў Арэвала. Генрых ІV, які ня меў шлюбных стасункаў са сваёй першай жонкай, Бланкай Наварскай, з-за чаго гэты шлюб быў ануляваны, ізноў ажаніўся, гэтым часам на Жаане Партугальскай, каб мець уласных дзяцей. Яго жонка нарадзіла дзіця, Хуану, прынцэсу Кастыльскую. Калі Ізабэле споўнілася 10 гадоў, яна і яе брат былі выкліканы да каралеўскага двара для больш пільнага кантролю. Падчас Бургасскай Пратэстацыі кастыльскія нобілі выдвінулі ўмовы каралю — Альфонсо, брат Ізабэлы, павінен стаць спадкаемцам каралеўства. Генрых пагадзіўся пры ўмове, што Альфонсо возьме шлюб зь яго дачкой Хуанай, але неўзабаве перадумаў.

Нобілі, маючы кантроль над Альфонсо і сьцьвярджаючы, што ён ёсьць адзіным законным спадкаемцам кароны, сутыкнуліся з войскам Генрыха ІV ў бітве пры Альмэда ў 1467 годзе. Бітва скончылася ў нічыю. Праз год, Альфонсо памёр у веку 14 год, і Ізабэла стала надзеяй бунтаўнічых нобіляў. Нягледзячы на шматлікія спробы Ізабэла адмовілася ўзначаліць шляхту і прызнала Генрыха ІV каралём, які, у сваю чаргу, прызнаў Ізабэлу законнай спадкаемцай, замест Хуаны, бацькоўства над якой было пад сумневам. У 1475 годзе Хуана выйшла замуж за свайго дзядзьку, караля Партугаліі, але іх шлюб быў ануляваны Папам Рымскім з прычыны блізкага радзтва. Генрых спрабаваў выдаць замуж Ізабэлу па сваім выбары, але яна адхіліла ўсе яго прапановы. Замест яна абрала Фэрдынанда, спадкаемцу арагонскае кароны. Яны ажаніліся 19 кастрычніка 1469 году ў Вальядалідзе.

Генрых IV памёр 10 сьнежня 1474 году. Ізабэла дзейнічала хутка і разам зь Фэрдынандам пачала рэарганізацыю каралеўскага двара. Тымчасам Альфонсо V, кароль Партугаліі, перайшоў мяжу і абвясьціў Хуану, прынцэсы Кастыльскую, на якой ён папярэдне ажаніўся, законнай каралевай Кастыліі. Пачалася Вайна за Кастыльскую Спадчыну. Фэрдынанд здолеў адбіць уварваньне ў бітве пры Тора ў 1476 годзе. На працягу наступных чатырох гадоў Ізабэла і Фэрдынанд прывялі да пакоры ўсе мяцежныя гарады, крэпасьці і цэнтры ўлады, якія ўзьніклі зь цягам часу. У 1479 годзе памёр Фэрдынандаў бацька, што зрабіла каралеўскую пару гаспадарамі Арагона. У 1480 годзе Фэрдынанд і Ізабэла склікалі Картэсы ў Таледа, дзе, пад іх кіраўніцтвам і кантролем, пяць каралеўскіх дарадцаў і 34 грамадзкіх прадстаўнікоў выпрацавалі кодэкс законаў і эдыктаў, якія сталі падмуркам юрыдычнае сыстэмы будучай Гішпаніі, утварыўшы цэнтралізаваныю ўладу і ўмовы для эканамічнай і юрыдычнай рэабілітацыі краіны. Часткай гэтых рэформаў стала стварэньне Інквізыцыі, якую Ізабэла і Фэрдынанд разглядалі як яшчэ адзін інструмэнт для аб’яднаньня краіны. У 1483 годзе Тамас дэ Таркемада стаў першым Гэнэральным Інквізытарам у Сэвільлі.

Ізабэла I 
Капітуляцыя Гранады. 1492 год. паводле Ф. Падылья: Баадбіль перад Фердынандам і Ізабэлай.

Напэўна, самым важным годам за ўвесь час караляваньня Ізабэлы стаў 1492, які знакаміты капітыляцыяй Гранады і завяршэньнем Рэканкісты, экспэдыцыяй Хрыстафора Калюмба і выгнаньнем габрэяў з Гішпаніі.

Ізабэла і яе муж Фэрдынанд прынялі ад папы Аляксандра VІ тытул Каталіцкіх Манархаў нягледзячы на тое, што сама Ізабэла зь вялікім незадавальненьнем ставілася да цывільнае палітыкі Папы Аляксандра. У гэты жа час Ізабэла і Фэрдынанд пачалі палітыку духоўнага аб’яднаньня Гішпаніі, намагаючыся прывесьці краіну да аднае рэлігіі — рымскаму каталіцызму. Як частка гэтага працэсу Інквізыцыя атрымала статус сацыяльнага і рэлігійнага інстытуту зь вялікім уплывам на ўсю гішпанскую гісторыю. Як вынік паўстаньня 1499 году Гранадзкая дамова была скасаваная ў 1502 годзе, і мусульмане краіны былі пастаўленыя перад выбарам — хрышчэньне альбо выгнаньне. Блізу 200,000 габрэяў пакінулі каталіцкую манархію і пасяліліся ў аттаманскіх уладаньнях, дзе стаўленьне да юдаізму было найшмат больш прыязным.

У апошнія гады Ізабэлы Сыснэрас, спавядальнік Ізабэлы, стаў арцыбіскупам Таледа і канцлерам каралеўства. Ён стаў ключавой фігурай у рэабілітацыі рэлігійных інстытутаў Гішпаніі, заклаўшы падмуркі будучай Контрарэфармацыі. У якасьці канцлера ён канцэнтраваў у сваіх руках усё больш і больш улады і паўнамоцтваў.

Ізабэла і яе муж стварылі імпэрыю і ў апошнія гады свайго караляваньня былі занятыя палітыкай і адміністрацыяй. Абодвы Каталіцкія Манархі былі занепакоеныя пытаньнем спадкаемства і прыклалі шмат намаганьняў, каб прывязаць гішпанскую карону да іншых гаспадарскіх дынастыяў Эўропы. У палітычным сэнсе ўсе іхнія перамовы, што да шлюбаў іхных дзяцей, былі скіраваныя на ізаляцыю асноўнага канкурэнта Гішпаніі — Францыі, і аб’яднаньня Іберыскае паўвыспы. Да пачатку 1497 году ўсе часткі мазаікі, здавалася б, былі на сваім месцы: Дон Хуан, Кронпрынц, ажаніўся на Маргарыце Аўстрыйскай, такім чынам устанавіўшы сувязі з Габсбургамі. Старэйшая дачка Ізабэлы, інфанта Ізабэла, выйшла замуж за караля Партугаліі Мауэла І, а інфанта Хуана выйшла замуж за яшчэ аднаго Габсбурскага прынца, Філіпа Бургундзкага. Аднак пляны Ізабэла наконт сваіх дзяцей ня спраўдзіліся — прынц Хуан памёр неўзабаве пасьля свайго вясельля. Ізабэла, каралева Партугаліі, памёрла пры родах, а яе сын, Мігель, двума гадамі пазьней. Тытулы і ўладаньні Ізабэлы па яе сьмерці перайшлі да яе другой дачкі, Хуаны Вар’яткі. Ізабэла памёрла ў Медына дэль Кампа ў 1504 годзе і была пахавана ў Гранадзе ў каралеўскім склепе.

Крыніцы

Папярэднік
Генрых ІV
Каралева Кастыліі ды Ляона
10 красавіка 1474 — 26 лістапада 1504
Наступнік
Хуана I Вар’ятка

Вонкавыя спасылкі

Ізабэла I  Ізабэла Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Каралі Кастыліі ды ЛяонаКарл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)Фэрдынанд II (кароль Арагона)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВербавічыГорадняАзначэньне (часьціна сказу)Сьпіс стагодзьдзяўСэксТожабеларусВілаISO 3166Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіУ краіне райскай птушкіСакрат ЯновічX (сацыяльная сетка)Славамір АдамовічАнатоль ВялюгінМутКойданаўКляштарАндрэй Курэйчык1896Кастусь КаліноўскіЛямбардАнатоль ІвашчанкаАляксандар РужанцоўАстравецБісэксуальная парнаграфіяАлесь РазанаўЭякуляцыяНямеччынаСказАвантуры майго жыцьцяІнжынэрная справаРодныя гоні (1927)Google DriveЧэрвеньКінэматографІмёны ліцьвінаўУладзіслаў СыракомляБілінгвізмМаксім ЛужанінСпадарАлесь АркушАлесь ЖукТравеньДыплёмЛітваГраматычнае значэньнеРахункаводБерасьцеМольКірыл РадзівонаўRSSНаша НіваАльшаны (Столінскі раён)Ігар БабкоўАўстраліяEBayСьпіс гарадоў БеларусіПавал ДураўBayraktar TB2Юрась БарысевічІнфармацыйныя тэхналёгііГенадзь БураўкінСаргоўдГарбатаРадзівілыXIX стагодзьдзеЛёвэнМікола МятліцкіМэдыяВікіАндрэй ХадановічУладзімер Арлоў (гісторык)🡆 More