Ігнат Будзіловіч

Ігнат Мартынавіч Будзіло́віч (1841, Валынская губэрня — 28 жніўня 1863, Ворша; псэўданімы: Каткоў, Ян Піховіч) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Зь небагатай шляхты. У 1859 годзе скончыў Кіеўскі кадэцкі корпус, служыў падпаручнікам у лейб-гвардзейскім Кацярынаслаўскім палку ў Маскве. Далучыўся да рэвалюцыйнай арганізацыі, падтрымліваў цесныя сувязі з Людвікам Зьвяждоўскім, паплечнікам Кастуся Каліноўскага, які быў пераведзены па службе з Вільні ў Маскву. У красавіку 1863 году ўцёк з вайсковай часткі і са Зьвяждоўскім выехаў на Магілёўшчыну для арганізацыі паўстанцкіх атрадаў. Пад псэўданімамі Каткоў і Ян Піховіч узначаліў паўстанцкі атрад у Аршанскім павеце. Наступаў на Бабінавічы і Лёзна. У канцы красавіка 1863 году пад Пагосьцішчамі атрад І. Будзіловіча ўступіў у бой з царскімі войскамі і быў разьбіты. Будзіловіча арыштавалі, пасьля чатырохмесячнага сьледзтва ён быў асуджаны ваенным судом да расстрэлу. Прысуд быў прыведзены ў выкананьне 28 жніўня 1863 году ў Воршы.

Літаратура

  • В. (Ратч). Очерки мятежного движения в Могилевской губернии в 1863 г. — Вильно, 1865
  • Дьяков В. А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856—1865 гг.: Биобиблиографический словарь. — М., 1967
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.3. Кн.1. — Мн:, 2003

Tags:

ВоршаПаўстаньне 1863—1864 гадоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Станіслаў Булак-БалаховічБэйнарМіл (імя)Янка БрыльЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)ВойшаМы выйдзем шчыльнымі радаміНаркамаўкаПаўстаньне 1830—1831 гадоўАльшанка (прыток Нёмана)Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)Бусел белыЁсіф СталінМпумалангаВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуІнтэлектуальная ўласнасьцьГомасэксуальнасьцьПрыродазнаўчыя навукіСлуцакАнатоль ГрачанікаўПіт ПаўлаўГомельПтушка шчасьцяЛетувізацыяБіскупМаксім ГарэцкіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКавалёўМацярдушкаНоварасея (Саюз народных рэспублік)HTMLГаміяні або дзьве ночы залаволеньняУкраінцыД’Артаньян і тры мушкетэрыІнстытут лесуГабрэіВісігерд (імя)Уладзімер ШыманецКамунізмБеларускі рубельТрэцяя Ўстаўная граматаДзень РэспублікіКалдуныСамалійска-этыёпская вайнаВызнаІскандэр (ракетны комплекс)ГарбатаВялікдзеньТрыялетЯўгенія ПфляўмбаўмЯшчаркіMazdaПадляскія дыялектыПрастытуцыя ў БеларусіЕва ВежнавецКоўнаВербная нядзеляПагоня (песьня)Жыве Беларусь!Мікола ЕрмаловічЭманюэль 5🡆 More