Ігар Бабкоў

Ігар Бабкоў (нарадзіўся 2 чэрвеня 1964 году, Гомель) — беларускі паэт, філёзаф і куратар кніжнай сэрыі «Галярэя Б».

Ігар Бабкоў
Ігар Бабкоў
Ігар Бабкоў выступае на лекцыі, прысьвечанай Рыгору Барадуліну (2014)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1964(1964-06-02) (59 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, раманіст, эсэіст
Гады творчасьці 1986 — дагэтуль
Жанр верш, раман, эсэ
Мова беларуская мова
Дэбют 1986
Значныя творы «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»
Прэміі Прэмія Гліняны Вялес (1993),
Залатая літара (2005)
Узнагароды
Ігар Бабкоў ihar-babkou Блог у LJ

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. У 1986 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі) і тамсама асьпірантуру. Працуе ў інстытуце філязофіі Акадэміі навук Беларусі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй і гісторыяй філязофіі. Выкладае ва ўнівэрсытэтах Менску й Вільні.

Пры канцы 80-х быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленьні газэты «Наша Ніва» на пачатку 90-х, быў адным з заснавальнікаў Беларускага калегіюму, выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».

Апавяданьні, вершы й эсэ Ігара Бабкова перакладзены на польскую, украінскую, нямецкую, чэскую й вугорскую мовы. Зьяўляецца аўтарам тэкстаў да песень гурту «Новае Неба».

Творчасьць

Як адзначае Алесь Бельскі, галоўным тэматычным стрыжнем паэзіі І. Бабкова зьяўляецца тэма філязофіі быцьця. Паэт заглыбляецца ў агульначалавечыя і філязофскія пытаньні: сэнс існаваньня, душа і вечнасьць, сусьвет і зямны лёс, Бог і пошук духоўнага апірышча. Дасьледнік называе паэзію аўтара «суб’ектнадухоўнай плыньню думак і пачуцьцяў».

Творы

  • «Solus Rex» (1986) — паэзія
  • «Герой вайны за празрыстасьць» (1998) — паэзія
  • «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001; па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік, 2008; 2-е выданьне па-беларуску — 2012) — раман
  • «Філязофія Яна Сьнядэцкага» (2002)
  • «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў» (2005) — зборнік эсэ
  • «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009) — паэзія
  • «Хвілінка» (2014)

Узнагароды

  • Гліняны Вялес (1993, зборнік «Solus Rex»)
  • Залатая літара (2005, «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў»)
  • Шорт-ліст прэміі «Angelus» (2009, раман «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»)
  • Прэмія імя Ежы Гедройца (2014)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ігар Бабкоў БіяграфіяІгар Бабкоў ТворчасьцьІгар Бабкоў ТворыІгар Бабкоў УзнагародыІгар Бабкоў КрыніцыІгар Бабкоў Вонкавыя спасылкіІгар БабкоўБеларусьГомель

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Усевалад ІгнатоўскіГеакэшынгСэксБушкаГарадзенская вобласьцьБАТЭ БарысаўПадвойнае пранікненьнеМіхаіл ГуцарыеўIRCАнатацыяРамантызмСельская гаспадарка Беларусі633ППаўночна-Заходні крайРусіны (гістарычны этнонім)Алесь ДуброўскіКантынэнтВусякіПорнасайт1877ЎСябарАндрэй ХадановічЖамойтыМоладава (Берасьцейская вобласьць)Заходнеславянскія мовыБабруйскЗямляСяброўстваГісторыя БеларусіПасталыУладзімер КараткевічМіра (імя)СтатусбанкПастава на каленяхПаўднёвы полюсШмоняСаюз вызваленьня БеларусіПарнаграфія для жанчынЭротыкаДарога Р6 (Беларусь)Расейская мова2024БерасьцеРуская моваКунілінгусЛірыкаПробашчЯзэп ЛёсікТравеньМэдыяВікіВадзім БолбасСям’яАнальны сэксАнатоль БутэвічСтраўнікРажава (Беларусь)ШвэцыяСтапа (літаратуразнаўства)ЗафіраВіленскі ўнівэрсытэтКарл Фрыдрых ГаўсЛеў СапегаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)🡆 More