Іван Сапега

Іван Сапега (каля 1450 — 4 сьнежня 1517) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Пісар (з 1488) і маршалак гаспадарскі (з 1504), сакратар вялікі літоўскі (з 1506), ваявода віцебскі (1511—1514) і падляскі (з 1514).

Іван Сапега
Іван Сапега. Невядомы мастак, 1709
Іван Сапега. Невядомы мастак, 1709
Іван Сапега
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1450
Памёр 4 сьнежня 1517
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Сямён Сапега
Настасся Паўшанка[d]
Жонка невядомая
Альжбета з Глябовічаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Павал, Міхал, Фёдар, Даброхна, Ганна

Заснавальнік коданскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе лятыфундыі. У 1504 збудаваў мястэчка Іказьнь і Іказьненскі замак, заснаваў мястэчка Кодань з замкам (на левым беразе Бугу каля Берасьця). У выніку войнаў страціў смаленскія маёнткі, але атрымаў ад вялікіх князёў новыя — на Браслаўшчыне, Падляшшы і Берасьцейшчыне.

Біяграфія

Іван Сапега  Іван Сапега 
Партрэт І. Сапегі аўтарства Ю. Шубэлера, 1872

Прадстаўнік шляхецкага роду Сапегаў гербу «Ліс», другі сын Сямёна, пісара гаспадарскага, і Настасьсі Паўшанкі. Меў брата Багдана, заснавальніка чарэйска-ружанскай лініі роду.

Быў паслом у Маскве (1497, 1498, 1499), а таксама ў Рыме (1501), дзе дамогся ад Папы зацьверджаньня мітрапаліта Ёсіфа I Балгарыновіча. Тамака ж далучыўся да Флярэнтыйскай царкоўнай уніі.

3 1501 стаў канцлерам вялікай княгіні Алены Іванаўны. У 1502 быў паслом да магістра Лівонскага ордэна, у 1503 — у Маскву, склаў замірэньне, якое скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княства Літоўскім (1500—1503).

Па абраньні на сталец Жыгімонта Старога (1506) тытуляваўся найвышэйшым сакратаром вялікім літоўскім. У 1505 зноў накіраваўся з пасольствам у Маскву, аднак працягнуць тэрмін замірэньня не атрымалася. Быў намесьнікам віцебскім у 1508—1514 (з 1511 ваяводам). Зноў выехаў паслом у Маскву ў 1508, склаў мір, якім скончылася вайна Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1507—1508).

У 1512 вёў перамовы ў Каралеўстве Польскім з кароннай радаю пра дапамогу ў вайне Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522). Удзельнічаў у кампаніі 1514 пад камандаю гетмана Канстантына Астроскага. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне 27 жніўня 1514 і ў Аршанскай бітве (1514). Пахавалі І. Сапегу ў царкве Сьвятога Духа ў Кодні.

Быў двойчы жанатым. Імя і паходжаньне першай жонкі невядомыя, другі раз ажаніўся з Альжбетай Глябовіч. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Павал (пам. 1579), ваявода падляскі і наваградзкі
  • Міхал (пам. каля 1540)
  • Фёдар (пам. каля 1548), дваранін гаспадарскі
  • Даброхна (пам. па 1528), жонка кашталяна люблінскага Яна Тэнчынскага
  • Ганна, жонка старосты чаркаскага і канеўскага Яна Неміровіча

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Іван Сапега БіяграфіяІван Сапега ЗаўвагіІван Сапега КрыніцыІван Сапега ЛітаратураІван Сапега14501488150415061511151415174 сьнежняВаявода віцебскіВаявода падляскіВялікае Княства ЛітоўскаеМаршалак гаспадарскіПісар вялікі літоўскіСакратар вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Карлес ПудждэмонМы выйдзем шчыльнымі радаміДзеяслоў (часопіс)Паўднёвая АсэтыяМастацкі творЯдзернае паліваВершаваны памерЗіновій ПрыгодзічЭлектронная поштаФранцішак СкарынаЗянон ПазьнякСмаленскКолерГенадзь ПашкоўУладзімер МаслоўскіМутЖанчына зьверхуАнілінгусКараман (імя)ІксвідэаУсевалад Гарачка2008СысуныВольная Беларусь (рух)Стральба з лукаЗнак рашоткі (актаторп)Тэўтонскі ордэнЛявон ВашкоСтарабеларуская моваПалітыкаХарэйБітаўтЦыкорыяСаргоўдВіктар МарціновічФёдар ЛапавухаўISO 4217Юры ГедыгольдКлёд МанэТхор стэпавыПавал КалечыцРасеяІталіяПадляшшаГерб БеларусіГімн Беларускай ССРПятро ВасючэнкаМаркёрПрымакі (п’еса)Андрэй ХадановічЛявон Вольскі1874Сям’яСавушкін прадуктУкраінаГарнастайПрацоўная дамоваНіна МацяшБанкаўскі рахунакМаксім ЛужанінВілаЗ воўчым білетамАляксандар СазанкоўСурвэткаМіхал ФедароўскіПацук шэры🡆 More