Іван Хаванскі

Іван Андрэевіч Хаванскі (па-расейску: Иван Андреевич Хованский), мянушка Тараруй (пачатак XVII стагодзьдзя — 27 верасьня 1682) — расейскі ваявода, баярын.

Іван Хаванскі
Іван Андрэевіч Хаванскі

Біяграфія

У 1636 року згаданы сярод царскіх стольнікаў пры Міхаіле Фёдаравічы. У 1650—1651 быў ваяводам тульскім, пасьля да 1654 року — вяземскім, у 1656 — магілёўскім. Браў удзел у войнах з Рэччу Паспалітай і Швэцыяй. У 1657 разьбіў войскі Магнуса дэ ля Гардзі пад Гдовам. 19 сьнежня 1659 заняў Горадню, 25 сьнежня — Заблудаў, 28 сьнежня пад Крынкамі разьбіў полк Яна Агінскага і скіраваўся на Бранск. 8 і 9 студзеня 1660 захапіў Белую. 13 студзеня адзін зь ягоных аддзелаў здабыў і спаліў Берасьце, адкуль пасьля выступіў у бок Любліна і Венграва. 25 студзеня пад Пружанай разьбіў групоўку палкоўніка Міхала Абуховіча. 1 лютага ягоныя аддзелы занялі Міжрэчча. Гэта выклікала актывізацыю дзеяньняў Стэфана Чарнецкага, які сьцягнуў войскі зь зімовых кватэраў у Вялікапольшчы. Хаванскі адышоў на ўсход, дзе беспасьпяхова абклаў крэпасьць у Ляхавічах, а пасьля быў разьбіты Чарнецкім пад Палонкай. На пачатку 1661 року Хаванскі яшчэ перамог войска палкоўніка Лісоўскага пад Друяй, але ўвосені быў разгромлены ў бітве пад Кушлікамі.

Пазьней быў ваяводам пскоўскім, смаленскім і ноўгарадзкім. Увайшоў у гісторыю як суворы і дэспатычны кіраўнік, які не лічыўся зь мясцовымі звычаямі. У 1678—1680 змагаўся супраць туркаў і крымскіх татараў.

Ягоны вялізны ўплыў непакоіў царскі двор, таму на пачатку верасьня 1682 року Хаванскі быў абвешчаны бунтаўніком і 17 (27) верасьня завочна прыгавораны да сьмерці. Таго самага дня быў затрыманы і абезгалоўлены разам з сынам Андрэем. Пасьля паведамленьня пра ягоную сьмерць выбухнула паўстаньне стральцоў, у часе якога паўстанцы занялі нават Крэмль, аднак, пазбаўленыя моцнага кіраўніцтва, хутка здаліся сілам двару.

Трагічны лёс Хаванскіх склаў сюжэт опэры Мадэста Мусарскага «Хаваншчына».

Літаратура

  • Волков В. «Русская рать: богатыри, витязи и воеводы», Москва, «Алгоритм», 2005 г. ISBN 5-699-10367-8, ст. 367, 368, 369, 370, 371
  • Konrad Bobiatyński. «Od Smoleńska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwą 1654—1655», Zabrze 2004
  • Krzysztof Kossarzecki. «Kampania roku 1660 na Litwie», Zabrze 2005

Tags:

168227 верасьняXVII стагодзьдзеБаярыВаяводаМаскоўскае царстваРасейская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль БутэвічСтудняГальштукЛічэбнікКувэйтВялікабрытаніяВіцебскТалачынШпакВікісховішчаДастасунакПаўлюк ТрусБеларускі нацыянальны стройЯкса (дзяржава)Гута ПеняцкаСэксуальныя пазыцыіАрсэнал КойданаўПагоняКантрабандаЖанна Некрашэвіч-КароткаяСонечная энэргіяВіленскі вакзал (Менск)ПалестынаНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Альгерд (імя)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціДэкадансНаша НіваЯўгенія ЯнішчыцТэмпэратураКазахстанКузьма ЧорныВалерыя КуставаУладзімер ДубоўкаЛявон БаршчэўскіБар (элемэнт)МенскЖывёлыВялікае Княства ЛітоўскаеЯўгенія ПфляўмбаўмАрцём ДрабатовічГерб МенскуКанюшынаРыгор БарадулінІндыяГенадзь КарпенкаЮлі ТаўбінНадбярэзінцы16 красавіка19 жніўняSui generisАндрэй Дынько15 красавікаІнтэрнэтВольга КараткевічКалюмныАлесь РазанаўБудваГайла (імя)ЧасМіжнародны стандартны кніжны нумарМастацкая літаратураБуда (будызм)ШвайцарыяАмэрыкаДубрава (Маладэчанскі раён)Дэмакратычная Рэспубліка КонгаМарыя МартысевічУладзімер ПуцінПубліцыстыкаБарысаўФутболАгінскіяФЖалудокЛетні часВільгод🡆 More