Хвароба: ненармальны стан жыцьцядзейнасьці

Хвароба (захворваньне) — парушэньне нармальнай (аптымальнай) жыцьцядзейнасьці, працаздольнасьці, сацыяльна карыснай дзейнасьці, працягласьці жыцьця арганізму й ягонай здольнасьці адаптавацца да зьменлівых умоваў вонкавага й унутранага асяродзьдзяў пры адначасовай актывізацыі ахоўна-кампэнсатарна-прыстасоўвальных рэакцыяў і мэханізмаў, якое ўзьнікае ў адказ на дзеяньне патагенных фактараў.

Хвароба: ненармальны стан жыцьцядзейнасьці
Шчыльнасьць новых выяўленых захворваньняў на сухоты

Хвароба можа быць выкліканая зьнешнімі фактарамі, як то інфэкцыйныя захворваньні, ці можа быць выкліканая ўнутранай дысфункцыяй, як то аўтаіммунныя захворваньні. Слова «хвароба» часта выкарыстоўваецца больш шырока для абазначэньня любога стану, які выклікае боль, парушэньне, засмучэньне, сацыяльныя праблемы, або сьмерць чалавека. У гэтым шырокім сэнсе паняцьце часам ўключае ў сябе траўмы, інваліднасьць, парушэньні, сындромы, інфэкцыі, дэвіянтныя паводзіны й атыповыя зьмены структуры й функцыі, у той час як у іншых умовах і для іншых мэтаў яны могуць быць разгледжаныя адрознымі катэгорыямі. Захворваньні звычайна ўплываюць на людзей ня толькі фізычна, але й эмацыйна, бо яны здольныя зьмяніць погляд чалавека на жыцьцё.

Сьмерць у выніку хваробы завецца сьмерцю ад натуральных прычынаў. Існуюць чатыры асноўныя тыпы захворваньня: патагенныя захворваньні, авітаміноз, спадчынныя захворваньні й фізыялягічныя захворваньні. Захворваньні могуць таксама быць клясыфікаваныя як інфэкцыйныя й неінфэкцыйныя захворваньні, апошнія зь якіх зьяўляюцца самымі сьмяротнымі ў сьвеце. На неінфэкцыйныя захворваньні прыпадаюць 71% усіх сьмяротных выпадкаў у сьвеце на 2018 год. Сярод іх вялікая колькасьць выпадкаў сьмерці прыпадаюць на наступныя хваробы ў парадку зьмяшнэньня: сардэчна-судзінныя захворваньні, рак, дыхальныя захворваньні й дыябэт.

У разьвітых краінах пашыраны нэрвова-псыхічныя захворваньні, як то дэпрэсія й трывога.

Беларусь

У 2023 годзе ў Беларусі каля 280 000 чалавек у месяц атрымлівалі аплату лісткоў часовай непрацаздольнасьці па хваробе праз Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Імёны ліцьвінаўДызайнІгнат ДамейкаБАТЭ БарысаўЭразм ЦёлакЯзэп ЛёсікІвонка СурвілаЛесВішымутДзьвінскСурвэткаМарфэмная будова словаІван ЧыгрынаўВікісховішча2024Сельская гаспадаркаМаркетынгВільняПрыдатак (мовазнаўства)ОпсаЮрась БарысевічМайкрасофтУкраінаСахалінская вобласьцьГісторыя БеларусіАлесь ПісьмянкоўМаёнтакМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніC++Уладзімер КонанЧалавекКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Курдзкая моваБраніслаў ТарашкевічЛічэбнікМіраслаў ЛазоўскіІгар БабкоўСтаражытны РымСэксуальныя пазыцыіГенадзь КарпенкаЯгайлаРод (біялёгія)Саюз вызваленьня БеларусіЯнка СіпакоўБібліяБеларускі клясычны правапісМікіта НескаромныПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году.neВольга БабковаПаўстаньне 1794 годуДзень ПерамогіДзікПорнгабISO 3166-1Вольныя матэрыялыВіетнамМакс ШчурБуценьКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутМіндоўг (імя)ТытанікЖывапісШыізмАлесь БадакПершая сусьветная вайнаКазахстанПарнаграфія ў ІталііУсебеларускі народны сходРодныя гоні (1927)Роднае слова (часопіс)Анатацыя🡆 More