Індэкс Разьвіцьця Чалавечага Патэнцыялу

І́ндэкс разьвіцьця́ чалаве́чага патэнцыя́лу (ІРЧП) — статыстычны зводны індэкс чаканай працягласьці жыцьця, адукацыі (куды ўлучаюць сярэднія гады заканчэньня школы і чаканых гадоў навучаньня пры паступленьні ў структуры сыстэмы вышэйшай адукацыі) і паказьнікаў прыбытку на душу насельніцтва, якія выкарыстоўваюцца дзеля ранжаваньня краінаў на чатыры ўзроўні разьвіцьця.

Краіна атрымлівае больш высокі ўзровень ІРЧП, калі працягласьць жыцьця ў ёй ёсьць больш высокай, ўзровень адукацыі ёсьць больш высокім і валавы нацыянальны прадукт паводле парытэту пакупніцнай здольнасьці на душу насельніцтва таксама ёсьць вышэйшым. Індэкс быў распрацаваны пакістанскім эканамістам Магбубам уль Гакам і ў далейшым выкарыстоўваўся дзеля вымярэньня разьвіцьця дзяржаваў у Бюро па справаздачы аб разьвіцьці чалавека Праграмы разьвіцьця ААН.

Індэкс Разьвіцьця Чалавечага Патэнцыялу
Мапа, створаная згодна зь індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу паводле стану на 2019 год.

     ≥ 0.900

     0.850–0.899

     0.800–0.849

     0.750–0.799

     0.700–0.749

     0.650–0.699

     0.600–0.649

     0.550–0.599

     0.500–0.549

     0.450–0.499

     0.400–0.449

     ≤ 0.399

     Няма зьвестак

У справаздачы аб чалавечым разьвіцьці за 2010 год быў уведзены індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу з улікам няроўнасьці. Не зважаючы на тое, што просты ІРЧП застаецца карысным, звычайна робяць заўвагу, што гэты паказьнік ёсьць карысным, калі разглядаць яго як індэкс патэнцыйнага разьвіцьця, якога можна было б дасягнуць пры адсутнасьці няроўнасьці. Індэкс заснаваны на падыходзе да чалавечага разьвіцьця, распрацаваным Магбубам уль Гакам, базуючыся на працы Амарт’і Сэна аб чалавечых магчымасьцях. То бок лічыцца, што людзі жадаюць быць сытымі, абароненымі, здаровымі і імкнуцца рабіць працу, атрымліваць адукацыю, галасаваць і браць удзел у грамадзкім жыцьці. Свабода выбару ёсьць цэнтральным пунктам, бо хтосьці выбірае быць галодны, напрыклад з рэлігійных чыньнікаў, што значна адрозьніваецца ад таго, хто галодны, бо не можа дазволіць сабе купіць ежу, або таму, што ў краіне голад. Індэкс не ўлічвае некалькі фактараў, як то чыстае багацьце на душу насельніцтва або адносную якасьць тавараў, якія прадаюцца крамах краіны. Такая сытуацыя, як правіла, зьніжае рэйтынг некаторых з самых разьвітых краінаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АдукацыяПраграма разьвіцьця ААНПрыбытак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Генадзь КарпенкаСтапа (літаратуразнаўства)Сьпіс праектаў ВікімэдыіЛацінская моваМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньні18961919Тутэйшыя (п’еса)2024ВішымутСуд Маскоўскага раёну (Менск)ПалесьсеТодар КляшторныМаркёрШвайцарыяМікола МятліцкіЯн СерадаКрыжРуская моваЛеанід ДайнекаАдэсаОй у лузі червона калинаДзьвінскНародны АльбомГісторыя БеларусіКанадаДыплёмБеларускі нацыяналізмНямецкая моваТацяна Сапач29 красавікаМоладава (Берасьцейская вобласьць)РАУСВіталь ВольскіДрысьвяты (вёска)ГеакэшынгСтарабеларуская моваЛірыкаШвэцыяСяброўства30 красавікаТадзіяна КляшторнаяРаіса БаравіковаАлесь ДуброўскіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Беларуская мінуўшчына (часопіс)Ян ЦывінскіQR-кодБанкаўскі рахунакНацыяналізацыяСэкс па тэлефонеВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)СамасейАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіКона24 красавікаЖывапісМіхась ЗарэцкіКітабыПадзелы Рэчы ПаспалітайМіраслаў ЛазоўскіРэлігія ў БеларусіАляксей БелыСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік🡆 More