Малайзія: краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Малайзія (малайск.: Malaysia ; англ.: або ) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на поўдні паўвострава Малака і ў паўночнай частцы вострава Барнеа.

Клімат — экватарыяльны, гарачы і вільготны. Агульная плошча — 330,8 тыс. км². Сталіца — Куала-Лумпур (1,5 млн чал.). Адміністрацыйны цэнтр краіны, куды з 2003 перанесеныя ўрадавыя ўстановы, — Путраджая. Нацыянальны дзень 31 жніўня. Дзяржаўная мова малайская. Мусульмане складаюць большасць насельніцтва — каля 60 %. Адміністрацыйны падзел: 13 штатаў і тры федэральныя тэрыторыі.

Малайзія
Malaysia
Малайзія: Дзяржаўны лад, Насельніцтва, Эканоміка Герб Малайзіі
Сцяг Малайзіі Герб Малайзіі
Малайзія: Дзяржаўны лад, Насельніцтва, Эканоміка
Дэвіз: «Bersekutu Bertambah Mutu»
«Адзінства — гэта моц»
Гімн: «Negaraku»
Заснавана 16 верасня 1963
Афіцыйная мова Малайская (a)
Сталіца Куала-Лумпур
Найбуйнейшыя гарады Куала-Лумпур, Джахор-Бару, Іпах, Шах-Алам, Петалінг-Джая
Форма кіравання Федэратыўная парламентарная выбарчая манархія
Янг дзі-Пертуан Агонг
Прэм’ер-міністр
Ібрагім Ісмаіл
Анвар Ібрагім
Дзярж. рэлігія Іслам (сунізм)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
67-я ў свеце
330.803 км²
0,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2015)
• Перапіс (2010)
Шчыльнасць

30.513.848 чал.
28.334.135 чал.
92 чал./км²  (116-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$769,4 млрд  (29-ы)
$25.833
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$338,1 млрд  (28-ы)
$12.127
ІРЧП (2014) 0,779 (высокі) (62-ы)
Этнахаронім Малайцы
Валюта Малайзійскі рынгіт (RM, MYR)
Інтэрнэт-дамен .my
Код ISO (Alpha-2) MY
Код ISO (Alpha-3) MYS
Код МАК MAS
Тэлефонны код +60
Часавыя паясы +8
a. Мясцовы літаратурны стандарт малайскай мовы

Дзяржаўны лад

Федэратыўная канстытуцыйная манархія падобная да Вестмінстэрскай сістэмы. Манарх выбіраецца па выніках тайнага галасавання Савета кіраўнікоў, у які ўваходзяць спадчынныя султаны дзевяці з 13 штатаў краіны. Кіраўнік Малайзіі займае трон пяць гадоў без права перавыбрання на другі тэрмін запар. 30 ліпеня 2019 года ў Малайзіі прайшла каранацыя вярхоўнага кіраўніка краіны Абдулы Рыяятудзіна Аль-Мустафы Білаха. Ён прысягнуў у якасці манарха Малайзіі 31 студзеня, змяніўшы караля Мухамада V, які адрокся ад трона.

Заканадаўчая ўлада прадстаўленая двухпалатным Парламентам. Верхняя палата — Сенат. Ніжняя, Палата Прадстаўнікоў, фармуецца на тэрмін 5 гадоў па выніках усеагульных прамых выбараў.

Выканаўчую ўладу здзяйсняе Кабінет на чале з Прэм’ер-міністрам.

У Малайзіі дзейнічаюць каля 40 буйных палітычных партый. Дамінуючыя пазіцыі ва ўнутрыпалітычным жыцці займае кааліцыя Нацыянальны фронт (13 партый). Вядучая роля ў ёй належыць найбуйнейшай, фактычна кіруючай партыі — Аб’яднанай малайскай нацыянальнай арганізацыі (АМНА). Найболей уплывовая апазіцыйная партыя Панмалайзійская ісламская партыя (ПАС).

Насельніцтва

Насельніцтва 26,6 млн чал., з іх 65 % малайцы і роднасныя ім этнасы, 26 % — кітайцы, 8 % — індыйцы і іншыя выхадцы з Паўднёвай Азіі, 1-2 % — еўрапейцы і інш.

Эканоміка

Па асноўных эканамічных паказчыках Малайзія ўваходзіць у лік новых індустрыяльных краін. У 2007 годзе рост ВУП склаў 6 % (у 2006 — 5,9 %).

Найбуйнейшым сектарам эканомікі з’яўляецца сфера паслуг 50 % ВУП. У 2007 Малайзію наведалі больш 20,7 млн турыстаў. Найболей дынамічна развіваецца апрацоўчая прамысловасць, якая складае 30 % ВУП. Галоўны яе сектар — выпуск арыентаванай на экспарт электроннай і электратэхнічнай прадукцыі. На здабываючую прамысловасць (нафта, газ, волава і інш.) прыходзіцца 7 % ВУП. Удзельная вага сельскай гаспадаркі 8 % ВУП (звыш 50 % сусветнай вытворчасці пальмавага алею, 3-е месца ў свеце па вытворчасці натуральнага каўчука).

Краіна ў ліку асноўных сусветных вытворцаў інтэгральных схем, кандыцыянераў, радыё- і тэлевізійнай апаратуры. Малайзія мае ўласнае аўтамабілебудаванне (тры нацыянальных аўтамабільных прадпрыемствы — «Пратон», «Перадуа», «Хайком»).

Знешнегандлёвае абарачэнне Малайзіі, якая ўваходзіць у першую дваццатку дзяржаў свету па гэтым паказчыку, у 2007 склала 324,2 млрд дол. ЗША (у 2006—285,3 млрд дол.). Экспарт у асноўным прадстаўлены гатовымі вырабамі — электроніка і электратэхніка, а таксама прадукцыя хімічнай прамысловасці. У імпарце галоўнымі артыкуламі з’яўляюцца тавары прамежкавага спажывання (кампаненты і паўфабрыкаты для вытворчасці гатовых вырабаў). Асноўныя гандлёвыя партнёры ЗША, Сінгапур, Японія і Кітай. Аб’ём прамых замежных інвестыцый у 2007 склаў больш 6 млрд.дол. Найбуйнейшымі інвестарамі застаюцца Японія і ЗША.

Прыбытак на душу насельніцтва дасягнуў $6,4 тыс. Узровень інфляцыі ў 2007 — 4 %, беспрацоўя — 3,3 %. З 2005 уведзены плаваючы курс нацыянальнай валюты, які ў сярэднім складае 3,5 рынггіта за 1 дол. ЗША. Знешні доўг — 50,3 млрд дол. ЗША.

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы налічваюць 111,5 тыс. чал.: сухапутныя войскі 85 тыс.чал., ВМС 14 тыс.чал., ВПС 12,5 тыс.чал. Колькасць паліцыі каля 95 тыс.чал.

Гл. таксама

Зноскі

  • blr.belta.by
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Малайзія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Малайзія Дзяржаўны ладМалайзія НасельніцтваМалайзія ЭканомікаМалайзія Узброеныя сілыМалайзія Гл. таксамаМалайзія СпасылкіМалайзіяАнглійская моваКалімантанКуала-ЛумпурМалайская моваМіжнародны фанетычны алфавітПаўвостраў МалакаПаўднёва-Усходняя АзіяПутраджая

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Kufar.byКара-КульАнхела Эспіноса РуісІмшаЖывёлыЗайменнікБеларуская літаратураСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічФразеалагізмЯгайлаМесны склонЯўгенія ЯнішчыцОрдэн БазыльянЗаходняя БеларусьУсходняе партнёрстваIva SativaЯўхім Фёдаравіч КарскіБярозка (часопіс)Віктар КарамазаўГісторыя суверэннай БеларусіМанфрэд фон РыхтгофенСялянскія батальёныАперацыйная сістэмаПарасонНарысНёман (часопіс)ДобрапісСтоўбцыЖабкынэЕўдакія Якаўлеўна ЛосьЧорны замак Альшанскі1898Кузьма ЧорныАлесь АркушНалібоцкая шкляная мануфактураАндрэй МакаёнакПастава на каленяхФілалагічны факультэт БДУСафійскі сабор (Полацк)Беларуская кухняПаўстанне 1863—1864 гадоўСымон-музыкаГрыбыМедаль Францыска СкарыныДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыВялікая савецкая энцыклапедыяФранцыяІгар Міхайлавіч ПракаповічГроднаКанстанцін Іванавіч АстрожскіМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Уладзімір СцяпанСімяон ПолацкіАлег Уладзіміравіч СалтукНіжнехапёрскі прыродны паркАлаіза ПашкевічГарады БеларусіРадзівілыБеларуская Народная РэспублікаДзікЖыве Беларусь!Мікола МаляўкаГалоўная старонкаВыклічнікВіктар Міхайлавіч АнішчыкАдам МіцкевічЗмітрок Змітравіч МарозаўНіл ГілевічВасіль БыкаўМаксім Лужанін🡆 More