Арабская Мова

Арабская мова (араб.

Арабская мова
Арабская Мова
Саманазва العربية
Краіны
Рэгіёны Арабскі свет
Афіцыйны статус
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў ад 260 да 323 млн.
Рэйтынг 5
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя

Афразійская макрасям'я

Пісьменнасць арабскі алфавіт
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 ара 050
ISO 639-1 ar
ISO 639-2 ara
ISO 639-3 ara
Ethnologue ara
Linguasphere 12-AAC
ABS ASCL 4202
IETF ar
Glottolog arab1395
Арабская Мова Вікіпедыя на гэтай мове

Колькасць носьбітаў арабскай мовы і яе варыянтаў — звыш 400 млн чал.

Гісторыя

Літаратурная арабская мова пачала складвацца ў 4—6 ст. у даісламскай паэзіі і ў 7 ст. ў мове Карана. Росквіту дасягнула ў эпоху арабскага халіфата (9—11 ст.). З 6 ст. арабская мова карыстаецца арабскім пісьмом.

Да найстаражытнейшых пісьмовых помнікаў арабскай мовы адносяцца самудскія, ліх'янскія і сафскія надпісы, выкананыя сабейским пісьмом (5 ст. да н. э. — 4 ст. н. э.), немарскі, выкананы набацейскім пісьмом (4 ст.), зебедскі і харранскі надпісы, выкананыя арамейскім пісьмом, блізкім раннекуфічнаму арабскаму (6 ст.). Першы пісьмовы помнік класічнай арабскай мовы ў арабскай графіцы — Каран (сярэдзіна 7 ст.).

Дыялекты

Са старажытных часоў арабская мова адрознівалася дыялектнай разгалінаванасцю; племянныя дыялекты вядомыя з 6—7 стст., прычым у іх на аснове фанетычных асаблівасцей вылучаюцца заходнія і ўсходнія групы. Пазней на змену племянному чляненню прыходзіць сацыяльна-тэрытарыяльнае: дыялектам качэўнікаў проціпастаўляюцца дыялекты аселага насельніцтва (гарадскія і сельскія).

Сучасная размоўная арабская мова распадаецца на пяць груп дыялектаў, якія фактычна з'яўляюцца асобнымі мовамі:

  • Усходняя (месапатамская) група
  • Аравійская група
  • Цэнтральнаарабская група
  • Егіпецка-суданская група
  • Паўночнаафрыканская (магрыбская) група дыялектаў

Таксама існуюць разнавіднасці арабскай мовы (дыялект маранітаў Кіпра, сярэднеазіяцкія дыялекты і інш.), якія не ўключаюцца ў гэтыя групы з-за іх ізаляванасці ад арабамоўнага свету.

Літаратурная мова — адзіная.

Фанетычны і марфалагічны строй сучасных арабскіх дыялектаў тыпалагічна адпавядае навейшай стадыі развіцця семіцкіх моў.

Пашыранасць

Арабская мова мае афіцыйны статус у Алжыры, Бахрэйне, Джыбуці, Егіпце, Емене, Заходняй Сахары, Ізраілі, Іарданіі, Іраку, Іране, Катары, Каморскіх астравах, Кувейце, Ліване, Лівіі, Марока, Маўрытаніі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Амане, Палесціне, Саудаўскай Аравіі, Сірыі, Судане, Тунісе, Чадзе, Эрытрэі, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Арганізацыі Ісламская канферэнцыя, Лізе арабскіх дзяржаў; статус нацыянальнай мовы ў Малі, Сенегале і Самалі.

Пісьменнасць

Арабская мова запісваецца арабскім алфавітам. На арабскай пішуць справа налева. Прычым у арабскай, у адрозненне ад моў з лацінскай ці кірылічнай графікай, няма вялікіх літар, таму імёны ўласныя пішуцца як любое іншае слова, таксама як і першае слова ў сказе.

Знакі прыпынку пішуцца ў перавернутым выглядзе, гэта значыць злева направа.

Замест падкрэслівання, курсіву ці разрадкі арабы звычайна карыстаюцца надкрэсліваннем. Дробны перанос слова на іншы радок не дапускаецца; пустой прасторы ў радку пазбягаюць расцяжэннем літары. У скорапісе слова, якое не ўпісалася ў радок, заканчваецца паваротам уверх.

Фанетыка і граматыка

Фанетыка арабскай мовы багатая сістэмай зычных (28 фанем). Носьбітамі лексічнага значэння ў слове з'яўляюцца 3 зычныя, з якіх складаецца корань. 3 галосныя ў розных камбінацыях афармляюць граматычную характарыстыку слова: час, лад, трыванне і інш.

Назоўнік і прыметнік адрозніваюцца ў залежнасці ад іх пазіцыі ў сказе. Дзеяслоў багаты формамі. У ролі службовых слоў — назоўнікі.

Крыніцы

  • Kees Versteegh 2014, p. 190.
  • Юшманов Н. В. Грамматика литературного арабского языка, стр. 26.
  • Літаратура

    Спасылкі

    Арабская Мова 

    Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
    на арабскай мове

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Арабская мова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Арабская Мова ГісторыяАрабская Мова ДыялектыАрабская Мова ПашыранасцьАрабская Мова ПісьменнасцьАрабская Мова Фанетыка і граматыкаАрабская Мова КрыніцыАрабская Мова ЛітаратураАрабская Мова СпасылкіАрабская МоваАфразійскія мовыСеміцкія мовы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Вянок (зборнік)Беларускі фальклорЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Пошукавая аптымізацыяМужыцкая праўдаВера Аляксандраўна Палякова-МакейВікісховішчаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінСексуальныя практыкі паміж мужчынаміЧарнобыльская катастрофаТворны склонNürnbergЭнтамалагічны падхватнікПатрыятызмРымская імперыяКастусь КаліноўскіНавелаЗоі СалданаАляксандр Станіслававіч СырскіБаранаВітаўтПтушкіРучная стымуляцыя пенісаСлуцк1926Артур ВольскіЧапля белая малаяСаюзная ДзяржаваІдэя24 красавікаЭлектронны чытальнікГеоргій МарчукРэмЭлітарная культураМаксім ТанкВіктар КазькоЖыве Беларусь!Сярэдняя ЛітваДом з гадзіннікам (Новасібірск)Атамная арбітальВадзім КабанчукСпіс вуліц МінскаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)190-я знішчальная авіяцыйная дывізіяЛетнія Алімпійскія гульні 20241961 год у гісторыі музыкіСалігорскСувязь (тэхніка)Пятрусь БроўкаСяброўстваДзень ПерамогіЖылы дом АблпланаПрымыканне (лінгвістыка)Магіла льва (паэма)Зора калючаяДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьАркаЗапазычаныя словыУладзімір Міхайлавіч КонанСлуцкі поясБеларусь у Вялікай Айчыннай вайнеГасдрубал БаркідАляксандр Казіміравіч СержпутоўскіСродкі вытворчасціНовасібірскНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Том ТыкверБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіСяргей Васілевіч БесарабБеларуская АЭСБацвіннеДзень беларускага пісьменства🡆 More