Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: краіна ў Паўднёва-Заходняй Азіі

Аб’ядна́ныя Ара́бскія Эміра́ты (араб.

الإمارات العربية المتحدة‎‎) — пераважна пустынная дзяржава Аравійскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй частцы Персідскага заліва. Мяжуе з Аманам і Саудаўскай Аравіяй. Краіна складаецца з сямі эміратаў і займае плошчу каля 83 600 км². У 2013 г. насельніцтва ААЭ склала 9,2 млн чалавек, з якіх 1,4 млн — грамадзяне ААЭ, а 7,8 млн — працоўныя мігранты і жыхары без грамадзянства. Сталіца ААЭ — горад Абу-Дабі.

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
араб. الإمارات العربية المتحدة‎‎
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка Герб Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Сцяг Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Герб Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка
Дэвіз: «Бог, Нацыя, Прэзідэнт»
Гімн: «عيشي بلادي»
Заснавана 1 снежня 1971
Дата незалежнасці 2 снежня 1971 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Абу-Дабі
Найбуйнейшыя гарады Дубай, Абу-Дабі
Форма кіравання Федэратыўная абсалютная манархія
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян
Махамед ібн Рашыд аль-Мактум
Дзярж. рэлігія Іслам суніцкага толку
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
114-я ў свеце
83 600 км²
0
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
Шчыльнасць

9 446 000 чал.
113 чал./км²
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$402,3 млрд  (29-ы)
$42 589,5
ІРЧП (2013) 0,818 (вельмі высокі) (41-ы)
Валюта Дырхам ААЭ
Інтэрнэт-дамены .ae, امارات.
Код ISO (Alpha-2) AE
Код ISO (Alpha-3) ARE
Код МАК UAE
Тэлефонны код +971
Часавыя паясы +4

Сфарміраваная 2 снежня 1971 г. дзяржава — федэрацыя сямі эміратаў (эквіваленты княстваў). Кожны эмірат кіруецца спадчынным эмірам, а ўсе эміры разам утвараюць Федэральны Вярхоўны Савет — найвышэйшы заканадаўчы і выканаўчы орган краіны. Адзін з эміраў прызначаецца Прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Іслам — дзяржаўная рэлігія Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, а афіцыйная мова — арабская.

Тэрыторыя ААЭ гістарычна належала Дзяржаве Сасанідаў, Партугаліі і знаходзілася пад уплывам Асманскай імперыі. З канца 1800-х тэрыторыя ААЭ была пад пратэктаратам Брытанскай імперыі, ад якой і была абвешчана незалежнасць у 1971 г. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, што характэрна для арабскіх краін увогуле, маюць адносна моцную і дыверсіфікаваную эканоміку, якая арыентуецца на нафту і прыродны газ, а таксама на гандаль і турызм. Большасць насельніцтва краіны вызнае іслам, які пакінуў значны ўплыў на мясцовую культуру.

Геаграфія

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка 
Аазіс каля горада Эль-Айн.

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты мяжуюць з Аманам і Саудаўскай Аравіяй, Аманскім і Персідскім залівамі. ААЭ знаходзяцца ў 19 км ад мяжы Катара. Гэты факт выклікае тэрытарыяльную спрэчку паміж ААЭ і Катарам з прычыны прыналежнасці шэрага астравоў Персідскага заліва. Аман таксама мае анклаў у атачэнні тэрыторыі ААЭ.

Большая частка краіны занятая пустыняй, а на ўсходзе знаходзяцца горы. Знаходжанне краіны на ўзбярэжжы Армузскага праліва з’яўляецца стратэгічным у абароне ААЭ. Уздоўж узбярэжжа праліва знаходзяцца шмат астравоў, пясчанных водмелей і рыфаў, што робіць яго фарсіраванне досыць складанай задачай. Дубай з’яўляецца найлепшай прыроднай гаванню. Рэгіён Абу-Дабі мае два вялікія аазісы, таму запасаў падземных вод хапае для забеспячэння нармальнага функцыянавання мясцовай гаспадаркі.

Клімат у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах пераважна гарачы і сухі: найцяплешыя месяцы года — ліпень і жнівень, калі тэмпература паветра падымаецца да 48 °C. Горныя жа тэрыторыі значна больш халаднейшыя. У канцы лета вільготны паўднёва-ўсходні вецер робіць надвор’е ў прыбярэжных зонах асабліва непрыемным. На ўзбярэжжы за год выпадае менш за 120 мм ападкаў, калі ў гарах у некаторых месцах гэта лічба дасягае 350 мм. Праліўныя дажджы, хоць бываюць рэдка, але могуць прыводзіць да лакальных паводак. Пясчаныя буры рэгулярна перашкаджаюць як проста бачнасці, гэтак і гаспадарцы ў цэлым.

У прыбярэжных экасістэмах, на выспах, у каралавых рыфах, прыліўных зонах жывуць самыя розныя віды раслін і жывёл. Дзяржава актыўна ажыццяўляе ў пустынях праграму аблясення. Горы забяспечваюць прытулак для такіх рэдкіх жывёл, як леапард і аравійскі тар (Hemitragus jayakari).

Гісторыя

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка 
Вежа XVIII ст., Хата.
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка 
Сцяг Дагаворнага Амана.

Далёкае мінулае

Тэрыторыя Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў была заселена людзьмі ў бронзавым веку больш за дзве тысячы гадоў да н. э. Непадалёку ад сучаснага Абу-Дабі развівалася культура Ум ан-Нар, якая распаўсюдзілася далёка ўглыб тэрыторыі цяперашняй краіны і ахоплівала сучасны Аман. Аднак у той жа час існавалі і пасяленні іншых культур. Пазней тэрыторыя трапіла пад уплыў спачатку Старажытнай Грэцыі, а потым Персіі: Дзяржава Сасанідаў да 636 г. прымусова навярнула ў іслам мясцовых жыхароў, пры гэтым варта адзначыць, што хрысціяне-нестарыяне заснавалі манастыр Сір-Бані-Яс на аднайменным востраве каля сучаснага Абу-Дабі ў V ст.

У сярэдневякоўі Армузская Дзяржава дамінавала на ўсім рэгіёне.

Пад уплывам Еўропы і Асманскай імперыі

Неўзабаве пасля таго, як Васка да Гама ў 1498 г. здзейсніў падарожжа вакол Афрыкі ў Індыю, зона Персідскага заліва трапіла пад кантроль Партугаліі, дамінаванне якой у рэгіёне працягвалася да XVII ст., калі вобласць трапіла пад значны і доўгі уплыў Асманскай імперыі. З прычыны распаўсюджвання ў заліве пірацтва ў Еўропе рэгіён стаў вядомы пад назвай «Пірацкае Узбярэжжа» (англ.: Pirate Coast). Вялікабрытанія пачала ў 1819 г. ваенныя дзеянні з мэтай пакласці канец актам пірацтва. Ужо праз год было заключана мірнае пагадненне паміж Вялікабрытаніяй і абласцямі, на якіх зараз знаходзяцца ААЭ. У далейшым колькасць пагадненняў, заключаных з Брытанскай імперыяй, толькі ўзрастала, што абумоўлівала нарастанне сувязі між рэгіёнамі. У рэшце рэшт, у 1892 г. раён стаў брытанскім пратэктаратам, вядомым пад назвамі «Дагаворныя Дзяржавы» (англ.: Trucial States), «Дагаворны Аман» (англ.: Trucial Oman), «Дагаворныя Шэйхствы» (англ.: Trucial Sheikhdoms), «Дагаворнае Узбярэжжа» (англ.: Trucial Coast), «Дагаворныя Дзяржавы Узбярэжжа Амана» (англ.: Trucial States of the Coast of Oman). У беларускамоўнай гістарыяграфіі найчасцей выкарыстоўваецца назва «Дагаворны Аман».

Здабыча жэмчугу з’яўлялася важнай эканамічнай галіной для рэгіёна, але ў пачатку XX ст. попыт на жэмчуг стаў падаць, што прывяло да збяднення тэрыторый сучасных ААЭ. З мэтай выправіць эканамічнае становішча шэйхі пачалі абмяркоўваць ідэю нафтаразведкі, якая пачала ажыццяўляцца ў 1939 г. Першы груз сырой нафты быў адпраўлены Абу-Дабі ў 1962 г., а Дубай зрабіў гэта ў 1969 г.

Перыяд незалежнасці

У 1968 г. Вялікабрытанія вырашыла адмовіцца ад спроб пакінуць рэгіён пад сваім кантролем. Эміраты пачалі абвяшчаць незалежнасць 1 снежня 1971 г. На наступны дзень шэсць эміратаў — Абу-Дабі, Аджман, Дубай, Эль-Фуджайра, Шарджа і Ум-эль-Кайвайн — абвясцілі пра стварэнне дзяржавы пад назвай «Аб’яднаныя Арабскія Эміраты». Эмірат Рас-эль-Хайма далучыўся да іх годам пазней. З той прычыны, што Аман, Бахрэйн і Катар вырашылі не ўваходзіць у склад федэрацыі, межы паміж гэтымі дзяржавамі і ААЭ з’яўляюцца ўнікальнымі праз наяўнасць шматлікіх анклаваў.

ААЭ былі адной з краін-заснавальніц арганізацыі супрацоўніцтва ў Персідскім заліве ў 1981 г. Яны актыўна ўдзельнічалі ў арганізацыі, у тым ліку для вырашэння такіх праблем, як тэрытарыяльная спрэчка з Іранам за права ўласнасці над востравам Абу-Муса. ААЭ адпраўлялі войскі ў Кувейт падчас вайны ў Персідскім заліве 1991 г. Яны таксама ўдзельнічалі ў міратворчых місіях у некалькіх краінах.

Камерцыйны банк «BCCI», якім больш чым на 75 % валодае сям’я кіраўніка Абу-Дабі, збанкрутаваў у 1991 г., і кіраўніцтва банка было абвінавачана ў шматлікіх парушэннях.

У 2004 г. прэзідэнт ААЭ Зайд ібн Султан ан-Нахаян памёр. Пераемнікам стаў яго сын Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян.

Палітыка

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка 
Колішні наследны прынц Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян у 1997 г.

Федэральны Вярхоўны Савет

У кіраванні Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі важную ролю грае Федэральны Вярхоўны Савет, ці Савет Саюза, які ўключае ў сябе лідара кожнага з эміратаў. Савет выбірае прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта кожныя 5 гадоў. Нягледзячы на тое, што афіцыйна прэзідэнтам можа стаць шэйх любога эмірата, на практыцы дзейнічае наступнае размеркаванне: прэзідэнтам становіцца прадстаўнік эмірата Абу-Дабі з клана ан-Нахаян, а прэм’ер-міністрам — чалавек з клана ан-Мактум эмірата Дубай. Савет таксама абірае Вярхоўны Суд, а законы прымаюць прадстаўнікі ўсіх эміратаў у колькасці 40 чалавек.

Шэйх Зайд ібн Султан ан-Нахаян памёр 2 лістапада 2004 г. Яго сын стаў кіраўніком эмірата Абу-Дабі. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Вярхоўны Савет прагаласаваў, каб Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян заняў пасаду прэзідэнта федэрацыі на наступны дзень.

У ААЭ адсутнічаюць палітычныя партыі. Першыя выбары ў парламент адбыліся ў 2006 г., калі эміраты павінны былі выбраць аднаго з двух чалавек, якім было бы дазволена галасаваць. У верасні 2011 г. выбары адбыліся па такой жа самай схеме.

Судовая улада

Прававая сістэма ААЭ грунтуецца на Каране. Акрамя таго, у юрыдычных тэкстах адлюстроўваецца ўплыў французскага права. Напрыклад, Шарыят спалучаецца з такімі праблемамі грамадскага заканадаўства, як разводы і пытанні правоў атрымання спадчыны.

ААЭ маюць суровыя законы ў дачыненні да парушальнікаў Шарыяту і спажыўцоў наркотыкаў: так, турысты былі прысуджаныя да некалькіх гадоў пазбаўлення волі за тое, што яны не толькі насілі адкрытую вопратку, але і дэманстравалі сляды ўжывання наркотыкаў на целе.

Сем эміратаў і іх цяперашнія лідары

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка 
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная карта ААЭ.

Федэрацыя складаецца з сямі эміратаў. Іх цяперашнія лідары:

  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка  — Шэйх Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян (араб. الشيخ خليفة بن زايد آل نهيان‎‎), кіруе з 2004 г.;
  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка  — Шэйх Хумайд IV ібн Рашыд ан-Нуаймі (араб. الشيخ حميد بن راشد النعيمي‎‎), кіруе з 1981 г.;
  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка  — Шэйх Махамед ібн Рашыд аль-Мактум (араб. الشيخ محمد بن راشد آل مكتوم‎‎), кіруе з 2006 г.;
  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка  — Шэйх Хамад бін Мухамад аш-Шаркі (араб. الشيخ حمد بن محمد الشرقي‎‎), кіруе з 1974 г.;
  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка  — Шэйх Сауд бін Сакр аль-Касімі (араб. الشيخ صقر بن محمد القاسمي‎‎), кіруе з 2010 г.;
  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка  — Шэйх Султан III бін Мухамад аль-Касімі (араб. الدكتور/الشيخ سلطان بن محمد القاسمي‎‎), кіруе з 1987 г.;
  • Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка  — Шэйх Сауд бін Рашыд аль-Муала (араб. الشيخ راشد بن أحمد المُعلا‎‎), кіруе з 2009 г.

Узброеныя сілы

У пачатку XXI ст. ААЭ былі добра ўзброены. У 2008 г. яны былі трэцім у свеце імпарцёрам узбраення (пасля Кітая і Індыі). У прыватнасці, за перыяд 2004—2008 гг. былі набыты 80 F-16E і 50 Mirage 2000-9. Армузскі праліў з’яўляецца стратэгічным пунктам як для абароны краіны ад узброеных нападаў, гэтак і для транспарціроўкі нафты.

Эканоміка

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка 
Сучасны раён Дубая.

Федэрацыя ААЭ, як і многія іншыя арабскія краіны, мае моцную і дэверсіфікаваную эканоміку, якая ў значнай ступені абапіраецца на прыродны газ і нафту, але таксама ў рэгіёне развітыя турызм і свабодны гандаль: Дубай з’яўляецца найбуйнейшым гандлёвым цэнтрам Персідскага заліва. Адным з вынікаў дыверсіфікацыі эканомікі стала імклівае развіццё турызму: акцэнт робіцца на добраўпарадкаванне ўзбярэжжа, пустынь, пабудову спартыўных збудаванняў і інфраструктуры. Гэта ініцыятыва, а таксама іншыя фактары, як недарагія спажывецкія цэны, цёплы клімат, тэхналагічныя цуды (гатэль Бурдж аль-Араб, Астравы Пальмаў), высокі ўзровень сэрвісу прывялі да таго, што ААЭ атрымалі мянушку «Ганконг Блізкага Усходу». Працоўныя мігранты, значная доля якіх згодная працаваць за 120 еўра ў месяц, стварылі ўмовы для танной рэалізацыі будаўнічых праектаў ААЭ. У цяперашні час, па розных ацэнках, ад 50 % да 80 % насельніцтва ААЭ складаюць працоўныя мігранты, якія не маюць грамадзянства і адпаведных правоў. У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах працоўныя не маюць прафесійных саюзаў і правоў на стачкі. Гэтыя факты часта прыцягваюць міжнароднае абмеркаванне.

Транспарт

У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах налічваюцца 41 аэрапорты і 4080 км дарог. Дарогі знаходзяцца ў добрым стане, яны цалкам асветленыя, менавіта таму сярод турыстаў карыстаюцца папулярнасцю паслугі пракату аўтамабіляў. Паміж Абу-Дабі і Дубаем ёсць рэгулярныя аўтобусныя зносіны.

Насельніцтва

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Геаграфія, Гісторыя, Палітыка 
Сакольнік. Сокал з’яўляецца адным з нацыянальных сімвалаў краіны.

Сярод людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, большасць не мае грамадзянства. Паводле ацэнак 2014 г. у краіне пражываюць 5 628 805 грамадзян. Больш за палову мігрантаў паходзяць з Паўднёвай Азіі.

Большасць як грамадзян, гэтак і працоўных мігрантаў, з’яўляецца мусульманамі. Іслам — дзяржаўная рэлігія Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Яго вызнаюць 96 % жыхароў краіны. Астатнія 4 % з’яўляюцца ці хрысціянамі, ці індуістамі. Арабская мова з’яўляецца афіцыйнай і выкарыстоўваецца ва ўладзе і справаводстве. Аднак пасля пачатку буйнога эканамічнага росту краіны папулярнасць стала набіраць англійская мова, якая выкарыстоўваецца пераважна ў якасці лінгва франка насельніцтва, для якога арабская мова не з’яўляецца роднай. Паводле інфармацыі на 2003 г. 78 % насельніцтва ўмеюць чытаць і пісаць.

Культура

Культура Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў грунтуецца на ісламе і мае цесныя сувязі з іншымі краінамі арабскага свету. Існуе шэраг арганізацый, прысвечаных захаванню традыцыйных мастацтва і культуры, асабліва ў Абу-Дабі. Тым не менш, высокі ўзровень жыцця паступова прыводзіць да зрухаў у традыцыйнай культуры: так, змяняецца стаўленне да жанчын у бок пашырэння іх правоў, набіраюць папулярнасць новыя еўрапейскія віды спорту, аднак разам з гэтым пашыраецца папулярнасць і традыцыйных арабскіх: вярблюджыя бягі, паляванне з сокалам і г. д. У харчаванні пануюць мусульманскія традыцыі аб неўжыванні свініны і алкагольных напояў, але варта адзначыць наяўнасць талерантнасці да прадстаўнікоў рэлігійных меншасцей: у прыватнасці, перыядычна будуюцца хрысціянскія і індуісцкія культавыя пабудовы.

Шлюбы паміж сваякамі не з’яўляюцца забароненымі: больш за палову насельніцтва маюць шлюбы са сваімі стрыечнымі ці траюраднымі братамі ці сёстрамі. Прыроджаныя заганы развіцця сустракаюцца ад 4,5 % да 6 % выпадкаў нараджэння дзяцей, народжаных ад стрыечных братоў і сёстраў.

Традыцыйная кухня Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў нагадвае кухню Лівана і іншых арабскіх краін. Яна ўключае ў сябе разнастайныя раслінныя закускі, бараніну (фаршыраваную і тушаную), духмяныя стравы з рысу, супы з сачавіцы. Дэсерты традыцыйна з’яўляюцца надзвычай салодкімі. Дзякуючы буйному эканамічнаму росту, у краіне дзейнічаюць найлепшыя рэстараны, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні такіх зорак сусветнай кулінарыі, як, напрыклад, Гордан Рамзі.

Спорт

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты ўпершыню прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 1984 г. Адзіны алімпійскі медаль за гісторыю выйграў Ахмед Аль-Мактум у стэндавай стральбе (золата) у Афінах летам 2004 г. Нацыянальная зборная ААЭ па футболе адзін раз выйшла на Чэмпіянат свету ў 1990 г. (выбыла ў першым раўндзе), а на Чэмпіянаце Азіі зборная гуляла ажно 8 разоў, дасягнуўшы найлепшых у кар’еры вынікаў у 1996 г. Станам на кастрычнік 2011 г. яна займае 113-е месца ў рэйтынгу ФІФА. Іншыя папулярныя ў краіне віды спорту ўключаюць вярблюджыя бягі, скачкі, крыкет, гольф і тэніс.

Адносіны Беларусі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі (ААЭ) устаноўлены 20 кастрычніка 1992 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ пачало працаваць у снежні 1999 г. З мая 2013 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ААЭ — Р. А. Галоўчанка.

У 2008 годзе адкрыта Пасольства ААЭ у Рэспубліцы Беларусь. З ліпеня 2012 года Паслом ААЭ у Мінску з’яўляецца Мухамед Абдала Мухамед аль-Гафлі.

У сакавіку 2000 года, сакавіку 2007 года і сакавіку 2013 года ажыццёўлены візіты ў ААЭ дзяржаўных дэлегацый на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.

У лютым 2012 г. адбыўся візіт Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча ў ААЭ.

У 1993—2013 гадах ААЭ неаднаразова наведвалі беларускія афіцыйныя дэлегацыі на чале з Намеснікам Прэм’ер-міністра, Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі, памочнікам Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, Міністрам замежных спраў, Міністрам абароны, міністрам унутраных спраў, Старшынёй Дзяржкамваенпрама, Генеральным пракурорам, а таксама парламенцкія дэлегацыі. Рэспубліку Беларусь наведвалі дэлегацыі Міністэрства абароны, Генеральнага штаба, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў ААЭ.

Рэспубліку Беларусь наведвалі Член Выканаўчага савета эмірата Абу-Дабі шэйх Султан бен Халіфа аль-Нахаян, Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сілаў ААЭ Хамад Мухамед Тані аль-Румейсі, Кіраўнік Адміністрацыі Наследнага прынца Абу-Дабі шэйх Хамід бен Заід аль-Нахаян, Міністр замежных спраў ААЭ шэйх Абдала бен Заід аль-Нахаян, Дзяржаўны Міністр па замежных справах ААЭ д-р Анвар Гаргаш.

ААЭ — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі сярод арабскіх дзяржаў Персідскага заліва. Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў ААЭ з’яўляюцца часткі для аўтамабіляў і трактароў, тытунёвыя вырабы, сінтэтычныя валокны, рухавікі і сілавыя ўстаноўкі, калійныя ўгнаенні, падшыпнікі, прычэпы і паўпрычэпы. Па стане на 2013 год у Беларусі было зарэгістравана 14 арганізацый з удзелам эмірацкага капіталу і прыцягнута інвестыцый з ААЭ на суму $54 млн.

Дэлегацыя на чале з Прэзідэнтам Беларусі 25 сакавіка 2014 г. прыбыла ў ААЭ. Кіраўнік Беларусі правёў перагаворы з наследным прынцам эмірата Абу-Дабі — намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Таксама прайшла сустрэча з віцэ-прэм’ерам, міністрам унутраных спраў ААЭ шэйхам Сейфам бен Заідам аль-Нахаянам. Партнёры дамовіліся паглыбляць супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ па ўсіх напрамках. Таксама 27 сакавіка ў Дубаі прайшоў Беларуска-эмірацкі бізнес-форум, на якім наша краіна прэзентавала свой інвестыцыйны патэнцыял, магчымасці прамысловасці, нафтахміі і турызму.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты ГеаграфіяАб’яднаныя Арабскія Эміраты ГісторыяАб’яднаныя Арабскія Эміраты ПалітыкаАб’яднаныя Арабскія Эміраты ЭканомікаАб’яднаныя Арабскія Эміраты НасельніцтваАб’яднаныя Арабскія Эміраты КультураАб’яднаныя Арабскія Эміраты Адносіны Беларусі і Аб’яднаных Арабскіх ЭміратаўАб’яднаныя Арабскія Эміраты ЛітаратураАб’яднаныя Арабскія Эміраты2013Абу-ДабіАманАрабская моваАравійскі паўвостраўДзяржаваПерсідскі заліўПустыняСаудаўская АравіяЭмірат

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь КамароўскіБюраканская астрафізічная абсерваторыяAv.byКаралеўскі ваенна-марскі флот ВялікабрытанііІван МележВайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)ДзеяслоўАўстралазія (геаграфія)Дзяржаўная акадэмія выяўленчага мастацтва КарлсруэІспанскія НідэрландыАксаміткі адхіленыяПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)Святлана Георгіеўна ЦіханоўскаяСаска ЛіпкаПаўстанне 1830—1831 гадоўБеларускія татарыШарон дэн АдэльГіперплазіяНацыянальны Кангрэс АргенціныФізічная геаграфіяФутджобЯн ЧачотВіктар МарціновічВырайНіндзяМіндаліныНямецкамоўная супольнасць БельгііАм’енЯкуб КоласЯндэксРобі Брэдзі1972 год у гісторыі кіноNintendo Wii UФранцыск СкарынаВільгельм ДзільтэйФуміхітаГісторыя Паўночнай МакедонііЯнка СіпакоўРазведка на аснове адкрытых крыніцАксаміткі прамастойныяШыяПалавы актГімн УругваяЯнка БрыльBMW E36Эдзіт ПіяфСпіс беларускіх імёнСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіБрэстГроднаАлек БолдуінГісторыя БеларусіРадаслаў АстроўскіПадстраўнікавая залозаЛеў Мікалаевіч ТалстойГоман (часопіс, 1884)Аляксей ДудараўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікВінаграднікБеларускі арабскі алфавітІмперская ліберальная партыяТыграйскі канфліктReform.byТбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Іванэ Джавахішвілі20201981 год у гісторыі кіноПражская культураОлеумЛітаратурныя жанрыГеаграфія АргенціныЛукаш КалюгаПімен Панчанка🡆 More