Арабская Мова: сэміцкая мова

Ара́бская мо́ва (па-арабску: اللغة العربية‎‎‎) — належыць да сэміцкай галіны афразійскай сям’і моваў, да паўднёвай галіны сэміцкіх моваў.

Колькасьць тых, хто гаворыць на арабскай мове і ейных варыянтах складае 250 млн чалавек (2000). Пісьмовасьць на аснове арабскага альфабэту. Афіцыйная і працоўная мова Генэральнай Асамблеі ААН і некаторых іншых органаў ААН. Афіцыйная мова ўсіх арабскіх краінаў, Самалі, Джыбуці. Арабская мова шырока выкладаецца ў школах і ўнівэрсітэтах і выкарыстоўваецца ў рознай ступені на працоўных месцах, урадзе і ў сродках масавай інфармацыі. Гэта мова ў сваёй стандартнай форме зьяўляецца дзяржаўнай для 26 краінаў сьвету, а таксама ёсьць літургічнай мовай ісламу, паколькі Каран і Гадыс былі напісаныя на арабскай мове.

Арабская
ٱلْعَرَبِيَّة
Арабская Мова: Будова, Літаратурная арабшчына і дыялекты, Крыніцы
Арабская Мова: Будова, Літаратурная арабшчына і дыялекты, Крыніцы
Ужываецца ў краіны Арабскае лігі
Рэгіён Блізкі Ўсход, Паўночная Афрыка
Колькасьць карыстальнікаў
  • 295 000 000 чал. (2010)
  • 315 421 300 чал. (2019)
Клясыфікацыя Афразійская макрасям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў ААЭ, Альжыры, Амане, Бахрэйне, Джыбуці, Емэне, Заходняй Сахары, Іраку, Каморах, Катары, Кувэйце, Лібане, Лібіі, Марока, Маўрытаніі, Палестыне, Самалі, Саудаўскай Арабіі, Судане, Сырыі, Танзаніі, Тунісе, Чадзе, Эгіпце, Эрытрэі, Ярданіі
Рэгулюецца Акадэмія арабскай мовы ў Каіры[d], Arab Academy of Damascus[d], Supreme Council of the Arabic language in Algeria[d], Arabic Language International Council[d], Academy of the Arabic Language in Israel[d], Iraqi Academy of Sciences[d], Tunisian Academy of Sciences, Letters, and Arts[d] і Jordan Academy of Arabic[d]
Пісьмо арабскае пісьмо[d]
Коды мовы
ISO 639-1 ar
ISO 639-2(Б) ara
ISO 639-2(Т) ara, arq, aao, bbz, abv, shu, acy, adf, avl, arz, afb, ayh, acw, ayl, acm, ary, ars, apc, ayp, acx, aec, ayn, ssh, ajp, arb, apd, pga, acq, abh, aeb, auz
ISO 639-3 ara

У Сярэднявеччы арабская мова мела значны ўплыў у Эўропе, асабліва ў галіне навукі, матэматыкі і філязофіі. У выніку шматлікія эўрапейскія мовы таксама запазычылі шмат словаў яь яе. Уплыў арабскае мовы, галоўным чынам на лексыку, назіраецца ў эўрапейскіх мовах — у асноўным, гішпанскай і ў меншай ступені партугальскай і каталянскай, дзякуючы суіснаваньню хрысьціянаў-эўрапейцаў і мусульманаў-арабаў напрацягу амаль 800 год на Пірэнэйскім паўвостраве. У сыцылійскім рэгіёне мясцовыя дыялекты італьянскае мовы маюць каля 500 запазычаных арабскіх словаў, многія зь якіх зьвязаны зь сельскагаспадарчай дзейнасьцю. Гэта ёсьць спадчынай існаваньня Сыцылійскага эмірату зь сярэдзіны IX па сярэдзіну X стагодзьдзяў, у той час як мальтыйская мова зьяўляецца сэміцкай мовай, распрацаванай з арабскага дыялекту, але запісанай лацінкай. Балканскія мовы, уключаючы грэцкую і баўгарскую, таксама набылі значную колькасьць арабскіх словаў праз пасярэдніцтва асманскае турэцкае мовы.

Будова

Гукавы склад багаты на зычныя і бедны галоснымі. З зычных адметныя гартанныя (выбуховы «’», прыдыханьне «h», рэзкі шэпт «h2») і эмфатычныя. Галосных тры — «a, i, u»; пад уплывам колькасьці ці суседніх зычных узьнікаюць адценьні «е, э, о», але бяз сэнсавых адрозьненьняў. Фармальны склад багаты на ўнутранае ўтварэньне (флексію) і бедны на вонкавае (прыставачнае).

Дзеля геаграфічнай працягласьці лексыка арабскай мовы вельмі разнастайная, з мноствам запазычаньняў. Вельмі многія культурныя паняткі з старажытнасьці запазычаныя з арамэйскай мовы, напр. tâba — «раскайвацца» (|| араб. thâba — «вяртацца»), kataba — «пісаць» (|| араб. kataba — «шыць»).

Літаратурная арабшчына і дыялекты

Літаратурная мова надзвычай моцна аддаленая ад размоўнай. Таму многія дыялекты могуць уважацца асобнымі мовамі. Праўда, нягледзячы на спробы апрацоўкі некаторых гаворак (асабліва сырыйскай і эгіпецкай) у мэтах стварэньня на іх падставе літ. моваў, гэта маргінальныя зьявы, бо літаратурная арабская мова ёсьць вялікай культурнай, рэлігійнай і палітычнай сілай, асабліва сярод мусульманаў, а гаворкі маюць толькі лякальнае значэньне. Адзіным выняткам стала Мальта, дзе мальтыйцы (па-паходжаньні арабы-хрысьціяне), цалкам адасобленыя ад ісламскага сьвету стварылі на аснове італьянізаванага дыялекту мальтыйскую мову, маюць сваю літаратуру і СМІ на ёй.

Сучасная размоўная арабская распадаецца на 5 групаў дыялектаў, якія фактычна ёсьць асобнымі мовамі зь лінгвістычнага гледжаньня:

  • Магрыбская група дыялектаў
  • Эгіпецка-суданская група дыялектаў
  • Сырыйска-мэсапатамская група дыялектаў
  • Арабійская група дыялектаў
  • Сярэднеазіяцкая група дыялектаў

Першая належыць да заходняй групы, астатнія — да ўсходняй групы арабскіх моваў/дыялектаў.

Арабізмы ў эўрапейскіх мовах бываюць альбо з гішпанскай мовы, вельмі насычанай арабізмамі (яны складаюць да 10 адсоткаў усёй лексыкі) з часоў мусульманскай дзяржаўнасьці гэтай краіны (як то, азымут, алідада, алькаголь, зэніт, надыр), ці беспасярэдне з Блізкага Ўсходу (як то візыр, султан, халіф, шэйх, эмір).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арабская Мова БудоваАрабская Мова Літаратурная арабшчына і дыялектыАрабская Мова КрыніцыАрабская Мова Вонкавыя спасылкіАрабская МоваІсламАрабскі альфабэтАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўГенэральная Асамблея ААНДжыбуціКаранСамаліСэміцкія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТэхналёгіяБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьЮрась ШамецькаРоксі ПантэрПтушкіСказАлена МаслаЛетувіская моваЗямля14 красавіка28 красавікаХарэйДарога Р43 (Беларусь)Уладзімер ПуцінСьпіс праектаў ВікімэдыіМіра (імя)ПалітыкБітва пад ВоршайСэрыя АПаліндромСахалінская вобласьцьГенадзь КарпенкаІсьляндзкі коньАфарызмСтанкевіцаСельская гаспадаркаДзьмухавецПрыказкаБлакітная сойкаБраніслаў ТарашкевічЖамойцьПінгвіныM (неадназначнасьць)Сафі Эванс.neНаша ўскраінаДрысьвяты (вёска)ЛікГарадзенская вобласьцьСымон БудныРука (імя)Гайла (імя)ПубліцыстыкаЛеў СапегаВадзім БолбасСан-ФранцыскаКітабы30 красавікаЛяхавіцкі замакЭўропаСлавамір АдамовічТып (біялёгія)Алесь ДуброўскіАзіяАлесь ПетрашкевічАкторы парнафільмаўАрубаШыізмМагіла льва (паэма)КотТутэйшыя (фільм, 2007)Вячаслаў ЧамярыцкіГішпаніяУладзімер КаткоўскіЭнэргіяTor BandЮры ГумянюкШвэцыя🡆 More