Назва гэтага артыкулу — каталёнскае імя. Тут Пудждэмон — прозьвішча бацькі, а Касамажо — прозьвішча маці.

Ка́рлес Пудждэмо́н-і-Касамажо́ (па-каталянску: Carles Puigdemont i Casamajó) — каталёнскі палітык з гораду Жырона. Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі з 12 студзеня 2016 году да 28 кастрычніка 2017 году, калі пасада была часова скасаваная гішпанскім урадам. Былы мэр Жыроны і прэзыдэнт асацыяцыі муніцыпалітэтаў за незалежнасьць Каталёніі[2].

Карлес Пудждэмон
кат. Carles Puigdemont i Casamajó
Retrat oficial del President Carles Puigdemont (cropped).jpg
Прэзыдэнт Жэнэралітэту Каталёніі
12 студзеня 2016 — 28 кастрычніка 2017
Папярэднік:Артур Мас
Наступнік:пасада часова скасаваная
Мэр Жыроны
1 ліпеня 2011 — 11 студзеня 2016
Папярэднік:Ганна Паганс
Наступнік:Альбэрт Бальеста
Дэпутат парлямэнту Каталёніі ад Жыроны
11 лістапада 2006 — 27 кастрычніка 2017
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:29 сьнежня 1962 (59 гадоў)
Амэр, Жырона, Гішпанія
Партыя:Каталёнская незалежніцкая партыя
Сужэнец:Марсэля Топар
Дзеці:Дочкі: Магалі, Марыя
Бацька:Хавіер Пудждэмон
Маці:Нурыя Касамажо
Signatura Carles Puigdemont.svg

Па прафэсіі журналіст. Атрымаў адукацыю ва Ўнівэрсытэце Жыроны. Вольна валодае ангельскай, францускай, румынскай, гішпанскай і каталёнскай мовамі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  Карлес Пудждэмонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў