Дзукія: этнаграфічны рэгіён Летувы

Дзукія (лет.

Dzūkija) — сучасны этнаграфічны рэгіён Летувы, які знаходзіцца на поўдні краіны і ўлучае ў тым ліку Вільню. Сталіцай рэгіёну лічыцца Аліта. Ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні. Летувіскія мовазнаўцы вылучаюць паўднёвы (дзукійскі) дыялект летувіскай мовы.

Дзукія
Дзукія: этнаграфічны рэгіён Летувы
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус Афіцыйны этнаграфічны рэгіён
Адміністрацыйны цэнтар Аліта
Афіцыйныя мовы дзукійскі дыялект
Месцазнаходжаньне
{{{Назва}}} на мапе
Дзукія: этнаграфічны рэгіён Летувы   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Назва Дзукія часам ужываецца ў больш шырокім сэнсе. У гэтым выпадку, апроч поўдню Летувы, да Дзукіі далучаецца частка польскага Падляшша, а таксама некаторыя тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Ліда і Ашмяны.

Афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Дзукію» (як і «Сувалкію») летувісы фактычна выдумалі і канцэптуалізавалі ў канцы XIX — першай палове XX ст. Як заўважыў летувіскі этноляг Ж. Шакніс, мапы этнаграфічных рэгіёнаў Летувы (у адрозьненьне ад Латвіі, Эстоніі або Фінляндыі) вельмі доўгі час не друкаваліся нават у абагульняльных працах зь летувіскай этналёгіі.

Лічыцца, што ўласна назву дзюкі («Dziuki») разам зь іншымі калектыўнымі мянушкамі («Gogi», «Staki», «Szaki», «Zanawiki» і «Użwingi») упершыню зафіксаваў у сярэдзіне ХІХ ст. дасьледнік лясной гаспадаркі А. Палуянскі. Паводле яго, летувісы-дзукі займалі ўвесь Кальварыйскі і паўночную частку Сейненскага паветаў Аўгустоўскай губэрні. Тым часам адным зь першых выпадкаў ужываньня назвы «Дзукія» стаў артыкул «З Дзукіі» («Isz Dzukijos»), падпісаны псэўданімам «Дзукас» («Dzukas») і надрукаваны ў газэце «Варпас» («Varpas») у 1889 годзе.

Першая афіцыйная навуковая мапа з этнаграфічным рэгіёнам «Дзукія» зьявілася толькі ў 1985 годзе.

Крытыка

Летувіская дасьледніца А. Рагаўскайце, якая ў сваёй манаграфіі абагульніла і прааналізавала ўсе вядомыя этнатэрытарыяльныя клясыфікацыі Летувы, урэшце так і не знайшла адказу на пытаньне, на падставе якіх навуковых крытэраў у другой палове ХХ ст. Віленшчыну абвясьцілі інтэгральнай часткай «Дзукіі».

Крыніцы

Літаратура

  • Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. № 1, 2021. С. 37—49.

Tags:

АлітаВільняДзукійскі дыялектЛетуваЛетувіская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадарка БеларусіКаморскія астравы1917КулёнКімантШчыльнасьць насельніцтваЭль-АюнЛетуваТалівойша ГаштольдАўстраліяАлейРадашкавічыМаксім ЛужанінФундацыя «Вікімэдыя»Народная Рэспубліка БаўгарыяПрыметнікРадаўніцаСэксБаркэмпНямецкая Дэмакратычная РэспублікаУзброеныя сілы РасеіСмаленская рэспублікаМікола МаляўкаМаркёрКаштоўная папераДаўкша КімантавічУкраінаІван ШамякінЛічэбнікМагілёўская хроніка2024РахункаводШпакАшгабад.auБеларусізацыяАльбэрт КарэйваHromadske.TV40-яДотык пісі рукоюГэрманштат СыбіўПрацоўная дамоваСтудэнцкае этнаграфічнае таварыстваБеларускае аб’яднаньне студэнтаўВаўкавыскСьпіс сысуноў МалдовыПорнгабISSNВід (біялёгія)Дабяслаў КезгайлаАфарызмПётар МантыгердавічСыднэйДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяБеларусыTor BandБеларусіка-AlbaruthenicaІван МележРэчыцаМядзьведзевыяДаўгерд (імя)Сьвіцязь (баляда)ОртакаранавірусыМужчына зьверхуСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЁган Вольфґанґ фон ҐётэНаваградакАўген БартульСакрат ЯновічСлавянскі сабор Белая РусьМіхайла КезгайлавічКропка (знак прыпынку)🡆 More